Мінск 23:26

На фоне недахопу ўрачоў у Мінску будзе створана тры “флагманскія медцэнтры” па наданні экстраннай дапамогі

Ілюстрацыя: pixabay.com

21 жніўня, Позірк. Сталічныя ўлады прынялі рашэнне аб стварэнні трох “флагманскіх медцэнтраў па наданні экстранай медыцынскай дапамогі”, заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў 21 жніўня.

На сустрэчы з супрацоўнікамі Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі чыноўнік адзначыў, што цэнтры будуць адкрытыя на базе БХМД, Навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі і 10-й гарадской клінічнай бальніцы, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

Паводле яго слоў, тэрытарыяльнае пераразмеркаванне надання экстранай медыцынскай дапамогі на тры стацыянары неабходна для “зніжэння каласальнай нагрузкі на БХМД”.

Кухараў падкрэсліў, што ў БХМД пастаянна “абнаўляецца дыягнастычнае і лячэбнае абсталяванне”, “праводзіцца паэтапны рамонт карпусоў і аддзяленняў”.

Як лічыць чыноўнік, медустановы сталіцы надаюць дапамогу грамадзянам “на высокім узроўні”.

Разам з тым, паводле даных дзяржаўнай службы занятасці на 21 жніўня, медустановам сталіцы не хапае 1.075 лекараў-спецыялістаў.

Падзяліцца: