У Беларусі няма адрозненняў у зарплаце ў залежнасці ад полу работніка, сцвярджае Белстат

21 жніўня, Позірк. У Беларусь адсутнічаюць адрозненні ў заработнай плаце ў залежнасці ад полу работніка, заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі працы Нацыянальнага статыстычнага камітэта Ірына Бандарэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 21 жніўня.
Паводле яе слоў, Белстат займаецца гендарным аналізам заработнай платы ў краіне. У прыватнасці, ведамства правяло “эксперыментальны разлік скарэкціраванага гендэрнага разрыву ў аплаце працы”.
“Мы правялі параўнанне заработнай платы ўнутры груп работнікаў з аднолькавымі групамі заняткаў, узроўнем адукацыі і стажам працы. Тым самым мы выключылі ўплыў гэтых фактараў на аплату працы”, — паведаміла Бандарэнка, адзначыўшы, што даследаванне дазволіла зрабіць выснову аб адсутнасці дыскрымінацыі паводле палавой прыкметы.

- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі няма адрозненняў у зарплаце ў залежнасці ад полу работніка, сцвярджае Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаПадчас перапісу насельніцтва-2029 Белстат плануе выкарыстоўваць штучны інтэлект (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка