У Докшыцкім раёне пры рубцы лесу загінуў 46-гадовы рабочы

20 жніўня, Позірк. У Докшыцкім раёне (Віцебская вобласць) 19 жніўня пры рубцы лесу загінуў 46-гадовы рабочы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле звестак ведамства, “сухая елка павалілася на грузчыка” ў выніку вібрацыі, выкліканай падзеннем спілаванай асіны.
Праведзены агляд месца здарэння, апытаныя відавочцы, канфіскаваная дакументацыя аховы працы. Для ўстанаўлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося, прызначаныя экспертныя даследаванні.
У Беларусі людзі гінуць на працоўных месцах сістэматычна.
9 студзеня на будаўніцтве комплексу “Мінск-Свет” 41-гадовы мантажнік сарваўся з дзясятага паверха і загінуў.
11 чэрвеня ў Мачулішчах (Мінскі раён) падчас будаўнічых работ на вул. Авіятараў абарваліся тросы калыскі, якая знаходзілася на ўзроўні чацвёртага паверха. У выніку падзення загінуў 65-гадовы рабочы. Яго 50-гадовага калегу даставілі ў рэанімацыю з множнымі пераломамі.
22 чэрвеня 37-гадовы мужчына, прыцягнуты да зносу будынка ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць), загінуў з-за абвальвання бетоннай пліты сцяны-перакрыцця.
14 ліпеня ў Наваполацку (Віцебская вобласць) на будаўнічым аб’екце загінуў 27-гадовы падсобны рабочы. Ён спатыкнуўся на вышыні больш за 8 метраў і ўпаў на бетоннае пакрыццё.
18 ліпеня на будоўлі ў Новалукомлі (Віцебская вобласць) 35-гадовы падсобны рабочы падышоў да драўляных парэнчаў, якія агароджвалі балкон на ўзроўні трэцяга паверха, абапёрся і разам з імі паваліўся ўніз. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр у бальніцы.
27 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што двое мужчын (43 і 25 гадоў) загінулі ад удару токам, калі “ажыццяўлялі перавешванне сейсмічнага кабеля праз аўтадарогу М-10”. Адзначалася, што падчас работ “яны закранулі металічным абсталяваннем лінію электраперадач”. Паводле звестак рэгіянальнага медыя “Флагшток“, загінулыя былі супрацоўнікамі РУП ВА “Беларуснафта”.
6 жніўня на будаўніцтве аб’екта па вул. Танкавай у Мінску 43-гадовы падсобны рабочы спатыкнуўся і ўпаў з вышыні трэцяга паверха на бетонныя прыступкі. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.
11 жніўня на 49-гадовага рабочага, які выконваў будаўнічыя работы на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства ў Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць), упала бетонная пліта. Мужчына атрымаў смяротныя траўмы.
14 жніўня ў Бабруйску (Магілёўская вобласць) рознарабочы сарваўся з вышыні і загінуў.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 красавіка дырэктар дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Семіч, у 2024 годзе траўмы на вытворчасці атрымала 1.849 чалавек — на аднаго менш, чым у 2023-м (1.850). Колькасць загінулых скарацілася за год на 10,3% (з 117 да 105).
Летась 17 пацярпелых былі маладзейшыя за 18 гадоў, двое з іх загінулі.
74% сярод усіх пацярпелых — мужчыны, сярод загінулых іх 96,2%. Такая прапорцыя “назіраецца ўжо не першы год”. Гэта, на думку Семіча, кажа пра тое, што на працы “жанчыны больш спакойныя і дысцыплінаваныя”. “Партрэт загінулага — мужчына 44–45 гадоў”, — адзначыў прадстаўнік Мінпрацы.
У пяцёрку самых траўманебяспечных прафесій уваходзяць кіроўца аўтамабіля, слесар, дапаможны рабочы, трактарыст, жывёлавод.

- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаНезалежныя рэгіянальныя СМІ знаходзяцца ў вельмі складаным становішчы — рэдактар "Віцебскага кур'ера“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па росце цэн у студзені — ліпені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка