Мінск і Будапешт здольныя ўнесці ўклад ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, заяўляе Лукашэнка
20 жніўня, Позірк. Мінск і Будапешт здольныя “ўнесці сумесны ўклад ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, ролі міжнароднага права і ўстойлівай стратэгічнай стабільнасці”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 20 жніўня прэзідэнта Венгрыі Тамаша Шуёка і прэм’ер-міністра Віктара Орбана з нацыянальным святам — Днём святога Іштвана.
“Агульнасць падыходаў да суверэнітэту і незалежнасці разам з клапатлівым стаўленнем да нацыянальнай ідэнтычнасці, духоўнай спадчыны і традыцый сваіх дзяржаў — гэта тое, што здаўна аб’ядноўвае нашы народы і стварае перадумовы да паглыблення двухбаковага культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба.
Лукашэнка адзначыў, што Мінск шануе “дружалюбныя і прагматычныя” адносіны з Будапештам і выказаў надзею на працяг супрацоўніцтва “на аснове ўзаемнай падтрымкі і даверу”.
“Мы падтрымліваем каналы камунікацыі і працягваем узаемакарыснае супрацоўніцтва дзеля росту дабрабыту нашых грамадзян, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, што рэзультатыўны дыялог на афіцыйным узроўні, добразычлівыя сувязі паміж беларусамі і венграмі будуць і надалей спрыяць пашырэнню двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў галінах атамнай энергетыкі, сельскай гаспадаркі, культуры і спорту, а таксама на пляцоўках міжнародных арганізацый”.
Як і Ўсе краіны ЕС, Венгрыя ўваходзіць у “пералік замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”.
Пры гэтым Венгрыя застаецца адной з нямногіх краін Еўрасаюза, якія падтрымліваюць публічныя кантакты з Мінскам. Гэта адзіная дзяржава ЕС, амбасадар якой уручыў Лукашэнку даверчыя граматы пасля падзей 2020 года.
Разам з тым як член ЕС Венгры далучылася да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, аднак прадстаўнікі венгерскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што не падтрымліваюць іх.
29 траўня 2024 года міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта наведваў Мінск з рабочым візітам.
30 ліпеня 2024-га стала вядома, што ўрад Венгрыі ўключыў грамадзян Беларусі і Расіі ў праграму “Нацыянальная карта”, якая дазваляе працаваць у краіне да двух гадоў. Карта даступная асобам, зацікаўленым у працы або вядзенні бізнесу ў Венгрыі. У параўнанні з рабочай і дзелавой візай яна дае шэраг пераваг, у тым ліку права на ўз’яднанне сям’і і пастаяннае месца жыхарства па заканчэнні трох гадоў знаходжання. Правёўшы яшчэ восем гадоў у Венгрыі, пастаянныя жыхары могуць прэтэндаваць на грамадзянства.
Актыўна развіваюцца адносіны ў сферы атамнай энергетыкі Беларусі і Венгрыі.
Гл. таксама:

- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаНезалежныя рэгіянальныя СМІ знаходзяцца ў вельмі складаным становішчы — рэдактар "Віцебскага кур'ера“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па росце цэн у студзені — ліпені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКПЧ ААН распачаў справу па скарзе праваабаронцы Кісляка і забараніў высылаць яго ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+