“Амкадор” нацыяналізаваны праз даўгі — Лукашэнка

18 жніўня, Позірк. “Пагоня за разнастайнасцю” і “пастаяннае пашырэнне лінейкі прадукцыі” маглі стаць прычынамі складанай фінансавай сітуацыі на холдынгу “Амкадор”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 18 жніўня на нарадзе з урадам.
“Цяпер не час нам распыляцца, спрабуючы за адзін раз задаволіць запыты ўсіх спажыўцоў, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Трэба забяспечыць вытворчасць самых запатрабаваных і, адпаведна, буйнасерыйных мадэляў тэхнікі, іх якасць і канкурэнтаздольнасць”.
Паводле яго слоў, калі, “вобразна кажучы”, на холдынгу “захочуць асвоіць выпуск яшчэ якіх-небудзь навінак, хоць касмічных ракет”, гэта магчыма “выключна за кошт уласных сродкаў”.
“Каб не залежаць ад еўрапейскіх пастаўшчыкоў камплектуючых, патрэбныя ўласныя распрацоўкі і рост лакалізацыі. Імкнуцца трэба да 100%. Каб усе выраблялі самі. У крайнім выпадку — з расіянамі”, — адзначыў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што кіруючая кампанія холдынгу перайшла ва ўласнасць дзяржавы, паколькі “ранейшыя ўладальнікі сумленна прызналі, што больш не могуць забяспечваць вяртанне запазычаных сродкаў (гэта значыць прызналі, што даўгі ўзялі, вярнуць не могуць)”.
Гаворачы аб праекце ўказа, які павінен забяспечыць вырашэнне крызіснай сітуацыі на холдынгу, Лукашэнка папярэдзіў, што дакумент павінен быць “абгрунтаваным і добра прапрацаваным”, каб “не прыйшлося неўзабаве ўносіць змены або дапаўненні, зноў разлічваючы на падтрымку з боку дзяржавы”.
“Я ўжо неаднаразова адзначаў: ад практыкі “падтрымання штаноў” трэба пазбаўляцца”, — дадаў прамоўца.
Найбліжэйшым часам “давядзецца вельмі моцна працаваць на “Амкадоры”, заявіў Лукашэнка 17 красавіка пры прызначэнні Аляксандра Шчаковіча кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.
“З “Амкадорам” у нас вялікія праблемы, — сказаў Лукашэнка. — Таму трэба прыводзіць гэтае прадпрыемства ў прытомнасць. І ні ў якім разе нельга загубіць”.
21 красавіка Лукашэнка назваў вінаватым у “складаным становішчы” на “Амкадоры” яго шматгадовага кіраўніка і ўласніка — прадпрымальніка Аляксандра Шакуціна (знаходзіцца пад санкцыямі ЕС з 17 снежня 2020 года).
У пачатку красавіка незалежныя СМІ паведамілі аб адхіленні Шакуціна ад кіраўніцтва холдынгам.
У 2024 годзе Лукашэнка прапаноўваў купляць прадукцыю холдынгу кіраўнікам Башкартастана, Хабараўскага краю, Чувашыі, Смаленскай, Варонежскай, Архангельскай, Арлоўскай, Бранскай і Омскай абласцей РФ.
Тэхніка “Амкадор”, як і іншае сельгасабсталяванне, рэгулярна гарыць на аб’ектах аграпрамысловага комплексу. Аб апошнім падобным выпадку МНС паведамляла 21 сакавіка — на пажары ў кароўніку на тэрыторыі Кобрынскага раёна (Брэсцкая вобласць) агнём быў пашкоджаны франтальны пагрузчык “Амкадор 320”.
Аб’яднанне BelPol напрыканцы студзеня апублікавала расследаванне пра холдынг “Амкадор”, у структуры якога існуе унітарнае прадпрыемства “Завод СВТ”, якое займаецца, паводле інфармацыі расследавальнікаў, распрацоўкай узбраенняў.
Для ўладальніка холдынгу бізнэсмена Шакуціна гэта свайго роду “прагін перад Лукашэнкам, які зможа казыраць гэтымі распрацоўкамі перад Пуціным”, заявіў у каментарыі “Позірку” прадстаўнік BelPol Уладзімір Жыгар.
ААТ “Амкадор” — беларуская машынабудаўнічая кампанія. Займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй спецыяльных машын для дарожна-будаўнічай, лагістычнай, торфаздабыўной, камунальнай, лясной, сельскагаспадарчай галін.
Асноўным уладальнікам з’яўляўся Шакуцін, ён жа ўзначальваў раду дырэктараў. Па стане на 2022 год у структуру холдынгу “Амкадор” уваходзіла 26 прадпрыемстваў, у тым ліку 17 заводаў у Беларусі і Расіі.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені прамвытворчасць скарацілася на 0,3%, год таму быў рост на 7,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаМінск і Мінская вобласць забяспечылі больш за палову ВУП за сем месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧацвёрты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабаротуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаВУП у студзені — ліпені вырас на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства