Украіна і РФ правялі новы абмен палоннымі праз тэрыторыю Беларусі
14 жніўня, Позірк. Украіна і Расія 14 жніўня ў чарговы раз абмяняліся ваеннапалоннымі з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
“Вяртаем украінцаў дадому, ва Украіну, — гаворыцца ў паведамленні прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага на ягонай старонцы ў “Фэйсбуку“. — Новы абмен, 84 чалавекі. Гэта і ваенныя, і грамадзянскія. Амаль усім з іх патрэбна медыцынская дапамога, значная рэабілітацыя”.
Сярод вызваленых грамадзянскіх ёсць і тыя, хто ўтрымліваўся расейцамі яшчэ з 2014, 2016 і 2017 гадоў. Сярод вайскоўцаў — абаронцы Марыупаля.
Падзякаваўшы ўсёй камандзе, якая займаецца гэтай місіяй, Зяленскі выскаўзаў удзячнасць Абу-Дабі: “Дзякуй ААЭ за дапамогу ў гэтым абмене”.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што роля воінаў, якія штотыдзень на фронце “папаўняюць для Украіны абменны фонд”: “Адвагу і эфектыўнасць нашых падраздзяленняў на перадавой — гэта ў тым ліку і магчымасць вяртаць нашых людзей дадому. Будуць яшчэ абмены”.
Міністэрства абароны РФ у сваім рэлізе традыцыйна адзначыла, што цяпер абмененыя расійскія вайскоўцы знаходзяцца на беларускай тэрыторыі, дзе ім “аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога“.
“Усе расійскія вайскоўцы будуць дастаўленыя ў Расійскую Федэрацыю для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Мінабароны Расіі“, — гаворыцца ў паведамленні.
Апошні падобны абмен, пра які паведамлялася Публічна, адбыўся 4 ліпеня. У чэрвені бакі абменьваліся шэсць разоў.
Акрамя згаданых выпадкаў гэта адбывалася па адным разе ў студзені, лютым, сакавіку і красавіка, а таксама чатыры разы ў траўні.
Такім чынам, з пачатку бягучага года Украіна і РФ правялі 17 этапаў абмену.
За ўвесь 2024 год паміж краінамі афіцыйна было праведзена 12 абменаў.
Старшыня КДБ Беларусі Іван Церцель у інтэрв’ю беларускаму дзяржаўнаму тэлебачанню (выйшла ў эфір 22 чэрвеня) заявіў, што на той момант на тэрыторыі краіны было праведзена 38 аперацый абмену паміж Украінай і Расіяй.
24 лютага 2022 года РФ пры непасрэднай падтрымцы беларускага рэжыму пачала поўнамаштабную вайну з Украінай, уварваўшыся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.

- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2023 года колькасць інжынерных класаў павялічылася больш, чым у два разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРасіяне ў новым навучальным годзе выкарыстоўвалі квоту на бюджэтныя месцы ў ВНУ Беларусі толькі на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваТры ВНУ аб'яўлялі дадатковы набор першакурснікаў — МінадукацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені без уліку сезоннага фактару больш за ўсё падаражэлі паштовыя паслугі, гарачае водазабеспячэнне і квіткі на міжнародныя цягнікі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з васьмі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка