Інстытут гісторыі прапанаваў ураду забараніць фізічным асобам выкарыстоўваць металадэтэктары

13 жніўня, Позірк. Забараніць фізічным асобам выкарыстоўваць металадэтэктары прапанаваў Савету міністраў Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, паведаміў яго дырэктар Вадзім Лакіза на прэс-канферэнцыі 13 жніўня.
Паводле яго слоў, права выкарыстання металадэтэктараў пакінуць МУС, МНС, Мінабароны, пошукавым клубам і арганізацыям, якія маюць адкрыты лісты на археалагічныя раскопкі.
“Для выкарыстання металадэтэктараў фізічнымі асобамі павінна быць уведзена забарона да далейшай прапрацоўкі пытання ліцэнзавання і асабістай адказнасці. <…> Ёсць металадэтэктар — павінна быць нейкая дакладная яго фіксацыя, ліцэнзаванне і абазначэнне”, — сказаў Лакіза.
Кожны металадэтэктар павінен мець свой нумар і быць адпаведным чынам зарэгістраваны на пэўнага чалавека ці юрыдычную асобу, мяркуе ён.
Лакіза таксама фактычна паўтарыў свае ідэі, выказаныя на прэс-канферэнцыі роўна год таму. Ён яшчэ раз распавёў гісторыю пра тое, як убачыў на сценах мінскай кавярні артэфакты, здабытыя “чорнымі капальнікамі“. Чарговы раз дырэктар інстытута падкрэсліў, што паводле заканадаўства ўсе археалагічныя прадметы і артэфакты — уласнасць дзяржавы.
Таксама навуковец лічыць няправільным існаванне інтэрнет-сайтаў, дзе артэфакты выстаўляюцца на продаж.

- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГалоўным выклікам ёсць падзел паміж беларусамі ўнутры краіны і ў эміграцыі — гісторык ПашкевічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваІнстытут гісторыі прапанаваў ураду забараніць фізічным асобам выкарыстоўваць металадэтэктары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы ў ЕАЭС па сезонным зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9–12 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗаява Галоўчанкі аб адсутнасці прычын для павышэння стаўкі рэфінансавання выглядае дзіўна — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка