У банках не мусіць быць “лішніх” грошай, заяўляе Лукашэнка, вырашана вымаць у іх частку прыбытку

12 жніўня, Позірк. Павелічэнне сукупнага прыбытку банкаў, якія працуюць у Беларусі, можа разглядацца “як пазітыўны паказчык”, аднак “маюцца асцярогі, каб не ўзнікла дысбалансу і банкі не адцягвалі грошы з эканомікі”, пра гэта было заяўлена 12 жніўня на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Раманам Галоўчанкам.
У сувязі з гэтым, як адзначае прэс-служба беларускага палітыка, “у якасці аднаго з захадаў на ўзроўні дзяржавы прынятае рашэнне забіраць частку прыбытку ў банкаў і накіроўваць іх на фінансаванне эканомікі”.
“У банках “лішніх” грошай быць не мусіць. І прыбытак — усё адно гэта ад тых, хто гэтыя грошы там захоўвае. У асноўным гэта так. Таму я ў гэтым плане вельмі спадзяюся, што так і будзе. Эканоміка мае развівацца, і трэба, каб банкаўская сістэма садзейнічала росту эканомікі”, — заявіў Лукашэнка.
Як паведамляў “Позірк”, прыбытак банкаў, што працуюць у Беларусі, на 1 ліпеня 2025 года склаў 2 млрд 7,5 млн рублёў — на 12,3% больш, чым месяцам раней (1 млрд 787,5 млн), і на 18% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (1 млрд 701,2 млн).
Нарматыўны капітал на пачатак ліпеня складаў 23 млрд 87,4 млн (+0,9% за месяц і 9,3% у гадавым вымярэнні); схільныя да крэдытнай рызыкі актывы — 116 млрд 117,1 млн (+1,1% і +12,5% адпаведна), неабслугоўваныя актывы — 3 млрд 345,4 млн (-7,5% і -28,7%).
На 1 ліпеня 2025 года ў Беларусі быў зарэгістраваны 21 банк (тры з іх — са 100-працэнтным замежным удзелам). Іх статутны капітал — 11 млрд 137,3 млн рублёў (+7,5% за месяц і +18,4% у гадавым вымярэнні).
Нацбанк “фактычна страчвае статус аўтаномнага органа і ўсё ў большай ступені падпарадкоўваецца цяперашнім інтарэсам выканаўчай улады”, гаварылася ў бюлетэні “Экспертны погляд” у рамках праекта “Маніторынг эканомікі Беларусі” даследчага цэнтра BEROC.
Аўтар даследавання “Інстытуцыянальнае паслабленне Нацбанка і наступствы для цэнавай і макраэканамічнай палітыкі” старшы навуковы супрацоўнік BEROC Анатоль Харытончык канстатаваў, што “зрух фокусу манетарнай палітыкі ад цэнавай стабільнасці да адміністрацыйнай падтрымкі росту ВУП узмацняе перагрэў эканомікі, аслабляе істытуцыянальныя асновы развіцця і падвышае ўразлівасць”.
У аглядзе манетарнага асяроддзя за другі квартал 2025 года BEROC адзначыў, што манетарная палітыка Беларусі “набывае валюнтарысцкія абрысы”. Яе стабілізацыйная роля аслабла, у той час як залежнасць Нацбанка ад выканаўчай улады ўзмацнілася”.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛябедзька раіць новаму прадстаўніку дэмсіл ва Украіне пачаць з юрыдычнай рэгістрацыі іх прысутнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка