Новы час патрабуе новых форм барацьбы, новых ідэй — Ціханоўская на канферэнцыі “Новая Беларусь”

9 жніўня, Позірк. “Новы час патрабуе новых форм барацьбы, новых ідэй”, — заявіла Святлана Ціханоўская на адкрыцці IV канферэнцыі “Новая Беларусь” у Варшаве 9 жніўня, у пятую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў-2020.
“Сёння мы адзначаем пяць год ад пачатку нашай мірнай рэвалюцыі. І гэтая рэвалюцыя яшчэ не скончаная. Пакуль мы разам і пакуль працягваем барацьбу, мы не прайгралі. І я не разумею людзей, якія прапануюць адмовіцца ад 2020-га, “перагарнуць старонку”. Гэта той год, калі мы, беларусы, адчулі сябе нацыяй. І тая сіла, энергія, тыя эмоцыі рухаюць нас наперад сёння”, — сказала дэмакратычны лідар.
Паводле яе слоў, змяніўся кантэкст барацьбы: “Развязаная вайна і тэрор. Беларусь пакалечаная, ізаляваная, у закладніках Расіі. І гэтая новая рэальнасць прымушае нас думаць па-іншаму. І дзейнічаць па-новаму. Бо ніхто за нас перамены ў Беларусі не зробіць”.
“Безумоўна, не ўсё цяпер залежыць ад нас: многае — ад Украіны і яе сілы супраціўляцца. І наша задача, наш абавязак — зрабіць цяпер усё, каб Украіну падтрымаць”, — падкрэсліла Ціханоўская.
На яе думку, магчымае перамір’е ва Украіне, якое абмяркоўваецца, “адкрые вакно магчымасцяў і для Беларусі”. “І нам трэба быць да гэтага гатовымі. Гэта тое, дзеля чаго мы сабраліся сёння тут”, — заявіла палітык.
Яна заклікала сфакусавацца на тым, што рабіць далей: “Як дамагчыся вызвалення палітвязняў? Як вывесці Беларусь з вайны і захаваць незалежнасць? Як умацаваць наш рух, нашу суб’ектнасць, нашу супольнасць у свеце? Як падтрымаць тых, хто працягвае барацьбу ўнутры краіны? Як аслабіць рэжым і прыцягнуць яго да адказнасці? І, магчыма, галоўнае: як захаваць і аднавіць тую энергію — энергію 2020-га”.
“Мы яшчэ не перамаглі, але і не прайгралі. І тая ўвага да нашай канферэнцыі ад лукашэнкаўскіх спецслужбаў і расійскіх прапагандыстаў даказвае ў чарговы раз, як мы ім замінаем. І рэжым памыляецца, калі думае, што нас запалохае і прымусіць капітуляваць”, — заявіла Ціханоўская.
Яна паведаміла, што “пад канец канферэнцыі” будзе аб’яўлена пра пачатак “новых кампаній”. “Зробім прызначэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце і замежных місіях. Апублікуем шэсць выніковых дакументаў нашай канферэнцыі і абазначым прыярытэты дэмакратычных сілаў на наступны год”, — сказала дэмлідар.
Чытайце таксама інтэрв’ю Святланы Ціханоўскай “Позірку”:
“Мэта не дасягнутая, але мы да яе ідзем“. Ціханоўская пра пяцігадовы шлях беларусаў і будучыню
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–8 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першай палове 2025 года продажы гарэлкі ў Беларусі павялічыліся на 4,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка