Латушка: МЗС Польшчы накіраваў просьбу МУС аб прыняцці дадатковых мер бяспекі ў Варшаве на мерапрыемствах да гадавіны выбараў-2020 ў Беларусі

6 жніўня, Позірк. Міністэрства замежных спраў Польшчы накіравала просьбу ў Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы аб прыняцці дадатковых мер бяспекі ў перыяд правядзення ў Варшаве 7–10 жніўня мерапрыемстваў да гадавіны выбараў-2020 у Беларусі, паведаміў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Паводле палітыка, гэта зроблена пасля яго адпаведнай просьбы ад імя АПК, паколькі гаворка аб “легальных, публічных і грамадска-значных мерапрыемствах у Польшчы”.
“Мы — свабодныя людзі ў свабоднай краіне, і мы хочам свабоды ў Беларусі. Запрашаем падтрымліваць мерапрыемствы, арганізаваныя дэмакратычнымі сіламi Беларусі, як у Польшчы, так і ў іншых дэмакратычных краінах, якія праводзяцца ў поўнай адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі нашых партнёраў і нормамі заканадаўства краін нашага знаходжання”, — падкрэсліў Латушка.
5 жніўня ў Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы, якому “ўручаная адпаведная нота” ў сувязі з запланаванымі ў польскай сталіцы мерапрыемствамі да пяцігоддзя беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
У рэлізе МЗС сцвярджаецца, што “9–10 жніўня бягучага года ў Варшаве, на плошчы імя Ю.Пілсудскага, а таксама ў Варшаўскім універсітэце запланавана правядзенне мерапрыемства, мэта якога — нанясенне шкоды Рэспубліцы Беларусь”.
“Арганізатарамі і актыўнымі ўдзельнікамі выступаюць прадстаўнікі беларускай эміграцыі, якія падтрымліваюцца афіцыйнай Варшавай і вядомыя сваёй дэструктыўнай і правакацыйнай дзейнасцю”, — заявіў прэс-сакратар ведамства Руслан Варанкоў.
Міністэрства “зыходзіць з таго, што падобныя варожыя акцыі не спрыяюць аднаўленню нармальнага дыялогу паміж дзяржавамі і наўпрост шкодзяць беларуска-польскім адносінам”. МЗС пагражае “і далей старанна адсочваць развіццё сітуацыі, пакідаючы за сабой права прымаць неабходныя меры ў адказ на любыя дзеянні правакацыйнага характару”.
7 і 8 жніўня ў Варшаве Каардынацыйнай радай Беларусі будуць праводзіцца слуханні АПК.
9–10 жніўня ў польскай сталіцы пройдзе IV канферэнцыя “Новая Беларусь”, па завяршэнні працы ў першы дзень — вулічная акцыя “Марш свабоды” да гадавіны выбараў-2020.
Сілавікі пагражаюць удзельнікам акцый за мяжой крымінальным пераследам і адабраннем маёмасці.
5 жніўня ў эфіры тэлеканала АНТ з аналагічнымі пагрозамі выступіў прапагандыст Ігар Тур. Паводле яго, “некаторыя ўдзельнікі аргкамітэту” канферэнцыі нібы “злілі” яму інфармацыю аб месцы яе правядзення, якое дагэтуль не анансавалася. У нэтым кантэксце прадэманстраваныя відэаздымкі аднаго з карпусоў Варшаўскага ўніверсітэта з дрона, а таксама аўдыторый знутры, дзе, як сцвярджаецца, пройдзе мерапрыемства.
Беспрэцэдэнтныя палітычныя рэпрэсіі, якія пачаліся ў Беларусі ў перадвыбарчы перыяд, працягваюцца больш за пяць гадоў.

Заява МЗС перад варшаўскімі мерапрыемствамі да пяцігоддзя выбараў-2020 "дыскрэдытуе рэпутацыю краіны і ведамства" — Латушка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка