Фінляндыя мае намер унесці 50 тыс. еўра ў Міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі палітвязняў у Беларусі і іх сем’яў

1 жніўня, Позірк. Фінляндыя мае намер выдзеліць 50 тыс. еўра для Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі палітвязняў у Беларусі і іх сем’яў, паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, у Хельсінкі адбылася сустрэча Ціханоўскай з Элінай Валтонен — міністра замежных спраў Фінляндыі, якая цяпер старшынюе ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).
Бакі, адзначыў Вячорка, абмеркавалі “цэлы спектр пытанняў”, сярод якіх “удзел Беларусі ў міністэрскіх сустрэчах”, “мерапрыемствах АБСЕ па чалавечым вымярэнні”, імплементацыя Маскоўскага і Венскага механізмаў.
Беларускі палітык, паводле слоў яе дарадцы, падкрэсліла “важнасць выканання рэкамендацый АБСЕ — у тым ліку вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў, прыцягнення вінаватых да адказнасці, правядзення выбарчай рэформы і новых выбараў пад міжнародным назіраннем”.
На думку Ціханоўскай, захаванне прынцыпаў АБСЕ і сістэмныя рэформы — гэта “неабходная ўмова для вываду Беларусі з ізаляцыі і заканчэння палітычнага крызісу”.
Бакі абмеркавалі сітуацыю з беларусамі ў Фінляндыі, якія сутыкаюцца з праблемамі пры звароце па дазвол на жыхарства, “асабліва калі іх пашпарты пратэрмінаваныя”. Паводле слоў Вячоркі, “дасягнутая дамоўленасць пра пошук законнага рашэння”, якое “дазволіць беларусам атрымаць дакументы без неабходнасці вяртання ў Беларусь”, паколькі такія візіты “пагражаюць рэпрэсіямі”.
Ціханоўская і Валтонен, паводле слоў дарадцы дэмлідара, закранулі тэму “новага пакета санкцый ЕС за парушэнні правоў чалавека”, падтрымкі “беларускай грамадзянскай супольнасці і медыя з дапамогай новага міжнароднага фонду, запушчанага Фінляндыяй з нагоды 50-годдзя АБСЕ”.
Беларускі палітык заклікала Хельсінкі далучыцца да ініцыятывы Вільнюса, які раней звярнуўся ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе наконт “трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых Лукашэнкам і яго паплечнікамі ў дачыненні да беларусаў”, а таксама ў Міжнародны суд ААН — праз “парушэнне Беларуссю сваіх абавязацельстваў у рамках Пратакола супраць 15 лістапада 2000 года”.
Раней да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі палітвязняў у Беларусі і іх сем’яў далучыліся Нарвегія, Швецыя, Данія, Ісландыя, Латвія, Эстонія, Люксембург ды Іспанія.
Сродкі з фонду ідуць непасрэдна на праграмы рэабілітацыі, лячэння і рэлакацыі для былых палітвязняў і іх сем’яў, а не на адміністрацыйныя выдаткі.
Кіруюць сродкамі беларускія праваабарончыя арганізацыі.
Трохдзённы візіт Ціханоўскай у Фінляндыю, арганізаваны з ініцыятывы прэзідэнта і кіраўніцы МЗС гэтай краіны, распачаўся 30 ліпеня. 31 ліпеня ў фінскай сталіцы прайшла маштабная канферэнцыя АБСЕ Helsinki+50.
Выступаючы на палях мерапрыемства, Ціханоўская сярод іншага заявіла, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, людзі паміраюць у турмах, колькасць палітвязняў павялічваецца, а пасля вызвалення яны “не атрымліваюць сапраўдную свабоду”.
Пераследы ўладамі непажаданых сталі транснацыянальным, падкрэсліла палітык. Актывістам за мяжой адмаўляюць у выдачы пашпартоў ды іншых дакументаў, ім пагражаюць смерцю, шантажуюць іх сем’і, прызнаюць “экстрэмістамі” і “тэрарыстамі”.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка