Мінск 08:17

Прыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 12,3% — даныя рэгулятара

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

1 жніўня, Позірк. Прыбытак банкаў, што працуюць у Беларусі, на 1 ліпеня 2025 года склаў 2 млрд 7,5 млн рублёў — на 12,3% больш, чым месяцам раней (1 млрд 787,5 млн), і на 18% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (1 млрд 701,2 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.

На 1 ліпеня 2025 года ў Беларусі быў зарэгістраваны 21 банк (тры з іх — са 100-працэнтным замежным удзелам). Іх статутны капітал — 11 млрд 137,3 млн рублёў (+7,5% за месяц і +18,4% у гадавым вымярэнні).

Сярэднія стаўкі па крэдытах банкаў (тут і далей без уліку міжбанкаўскіх крэдытаў) у чэрвені 2025 года выраслі на 0,08 працэнтнага пункта (з 10,88% да 10,96%), паказаў праведзены раней “Позіркам” аналіз даных Нацбанка.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: