Мінск 22:08

Палітвязнямі прызнана яшчэ восем чалавек

30 ліпеня, Позірк. Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”. Цяпер такі статус у Беларусі мае 1.183 чалавекі.

Гэта прыгавораныя да пазбаўлення волі на невядомы тэрмін паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) Яўген Сарока, Аляксандр Апановіч, Дзмітрый Шахноў, Віялета Вярбіцкая і Аляксандр Мазурын

Таксама палітвязнямі прызнаныя Уладзіслаў Брауэр — паводле арт. 130, ч. 1 ст. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), ч. 3 ст. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі); Вадзім Жукоўскі — арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 130 і 361; Валерый Жукаў — арт. 130, 361, і 369 і 368 (абраза прэзідэнта).

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Апроч “Вясны“ заяву падпісалі Respect-Protect-Fulfill, Беларускі ПЭН, Lawtrend, “Прававая ініцыятыва“, Human Constanta, Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Падзяліцца: