Кіраўнік МАРГ не выключае захавання павышанай інфляцыі да канца года

30 ліпеня, Позірк. У Беларусі назіраецца “ўмераны рост цэн <…> у параўнанні з “пандэмійнымі” гадамі, калі інфляцыя магла дасягаць 18–20%, заявіў у інтэрв’ю інтэрнэт-рэсурсу Myfin.by міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч.
Асноўнымі прычынамі, чаму “сёлета інфляцыі расце крыху хутчэй, чым у 2024-м”, ён назваў знешнюю (імпартаваную) інфляцыю: “Мы ў асноўным увозім імпарт з Расіі (каля 60%), і тое, як складваецца коштавая сітуацыя на гэтым рынку, адбіваецца і на нашай паліцы. 2024 паскорыўся прырост цэн на імпартныя харчовыя тавары. Так, рыба і рыбапрадукты падаражэлі на 8,2%, алей — на 7,2%, кандытарскія вырабы — на 9,5%”.
Яшчэ адзін фактар — гэта, паводле слоў чыноўніка, “зніжэнне ўраджайнасці асобных найменняў садавінагароднінай прадукцыі ў краінах ЕАЭС, какава-бабоў і кава ў краінах — вытворцах такіх тавараў”. У пацвярджэнне Карповіч адзначыў, што за шэсць месяцаў шакалад стаў даражэйшы на 21,2%, кава — на 12,3%, гарбата — на 5,8%, а садавінагароднінная прадукцыя ў цэлым у чэрвені ў параўнанні са снежнем 2024-га падаражэла на 14,2% (асноўны рост прыйшоўся на 14,2%).
Акрамя гэтага, на агульную інфляцыю паўплывалі рост коштаў (тарыфаў) на жыллёва-камунальныя паслугі, транспарт і падакцызныя тавары (паліва, алкаголь, тытунь), а таксама павышэнне заробкаў, сказаў чыноўнік.
“Не выключана, што інфляцыя можа захавацца на павышаным узроўні да канца года”, — дадаў ён.
Паводле слоў міністра, з пачатку года дзяржорганамі “з улікам фінансавага стану вытворцаў” узгоднена павышэнне цэн больш як на 7,5 тыс. найменняў тавараў.
Паводле інфармацыі Карповіча, за першую палову 2025 года МАРГ праверыў больш за 4,4 тыс. суб’ектаў гаспадарання, выдаў 1,4 тыс. рэкамендацый і прадпісанняў па ўхіленні парушэнняў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 350 суб’ектаў, сума штрафаў перавысіла 43 тыс. рублёў.
У гэтым кантэксце ён заявіў, што “часта паслабленні для бізнесу негатыўна ўплываюць на якасць паслуг, што аказваюцца спажыўцам”.
Як паведамляў “Позірк”, спажывецкія цэны ў чэрвені 2025 года выраслі на 0,9%, у параўнанні са снежнем 2024 года — на 5,4%, з чэрвенем 2024-га — на 7,3%.
Калі цэнавы кантроль не будзе больш жорсткім, то гадавая інфляцыя восенню апынецца ў дыяпазоне 8–9%, заявіў на брыфінгу 21 ліпеня старэйшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык.
Па словах спікера, у ліпені — жніўні рост коштаў чакаецца ў межах 7–8%.
Афіцыйны прагноз уладаў па інфляцыі на бягучы год — 5%. У 2024 годзе спажывецкія кошты выраслі на 5,2%.

- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Фінляндыі крокі па вызваленні палітвязняў, пагрозы незалежнасці Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Хельсінкі выказала спачуванні ахвярам начной расійскай атакі на Кіеў і заклікала ўзмацніць ціск на беларускі рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка