Мінск 09:28

Долар, еўра і расійскі рубель падаражэлі на таргах 30 ліпеня

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

30 ліпеня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 30 ліпеня 2025 года.

Курс долара вырас да 3,023 рубля (+0,11%; +0,0032), еўра — да 3,496 (+0,73%; +0,0254), расійскага рубля — да 3,6674 за 100 (+0,04%; +0,0016).

Кітайскі юань патаннеў да 4,1905 рубля за 10 (-0,3%, -0,0127).

На мінулым працоўным тыдні (21–25 ліпеня) долар падаражэў на 0,41% (з 2,935 да 2,9473 рубля), еўра — на 1,29% (з 3,416 да 3,46), юань — на 0,87% (з 4,0705 да 4,1); расійскі рубель патаннеў на 0,87% (з 3,7354 да 3,703 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — чэрвень 2025 года знізіўся на 14,60% (з 3,4735 да 2,9663 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 чэрвеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка і студзеня — траўня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі).

Даступна падпісчыкам “Позірк+”:

З восені магчымыя істотныя ваганні на валютным рынку, долар можа падаражэць да 3,2 рубля — BEROC

21 ліпеня, Позірк. Да канца лета не варта чакаць нейкіх сур'ёзных зменаў на валютным рынку, але з пачатку верасня магчымыя істотныя ваганні, заявіў на брыфінгу 21 ліпеня старэйшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык. На думку эксперта, уплыў новых …
Падзяліцца: