Мінск 06:01

МАРГ забараніў неналежную рэкламу ў сетцы крам з ігрыстымі вінамі

30 ліпеня, Позірк. Аб выдачы прадпісання аб ліквідацыі парушэння заканадаўства аб рэкламе, выяўленага ва ўтоенай рэкламе шампанскага, паведаміла прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Увагу ведамства прыцягнула вонкавая рэклама “VINO&VINO. Ігрістое лета ў стылі рэгіёну Шампань. Кожныя два тыдні яркія прапановы на ігрістыя напоі ўсё лета!”, якая размяшчалася ў вітрынах аб’ектаў аднайменнай гандлёвай сеткі.

“З улікам таго, што шампанскае, як абароненае найменне, можа выкарыстоўвацца толькі ў дачыненні да ігрыстых вінаў, вырабленых у рэгіёне Шампань у Францыі, дадзеная вонкавая рэклама з’яўляецца ўтоенай рэкламай ігрыстых алкагольных напояў, вырабленых у Францыі”, — адзначае рэгулятар.

Паводле даных Белстата, якія прыводзіць ведамства, у студзені — чэрвені 2024 года арганізацыямі гандлю Беларусі было рэалізавана 995,6 тыс. дэкалітраў (дал) він ігрыстых, уключаючы шампанскае; у студзені — чэрвені 2025 года 1.017,7 тыс. дал (+2,2)

Падзяліцца: