У Мінску лівень парушыў працу 86 маршрутаў грамадскага транспарту, у Мінскім раёне пашкоджаны аўтамабілі, дахі

30 ліпеня, Позірк. Праца грамадскага транспарту па 86 маршрутах была парушаная позна ўвечары 29 ліпеня ў Менску з-за чарговай залевы, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу экстраных паведамленняў прадпрыемства “Мінсктранс“.
На працягу 45 хвілін, з 22.10 да 22.55, спыніўся рух транспарту па 37 тралейбусных, 43 аўтобусных і ўсіх 6 трамвайных маршрутах. Затрымка склала ад 8 хвілін (на разваротным кальцы “Сцяпянка“) да 3 гадзін 8 хвілін (на вуліцах Харужай і Багдановіча).
Былі закранутыя тралейбусныя маршруты №№ 1, 2, 3, 6, 7, 8, 9, 10, 13, 16, 19, 20, 21, 22, 25, 29, 30, 31, 32, 33, 34, 36, 37, 38, 40, 41, 42, 44, 45, 46, 47, 53, 59, 61, 64, 90, 92;
аўтобусныя — №№ 6, 11, 13, 15, 17, 19, 24, 28, 29, 30с, 37, 40, 43, 53, 57, 68, 69, 78, 80, 86, 88с, 91, 95, 99, 103, 104, 105, 109в, 113с, 115э, 127, 140, 143с, 145с, 146, 149, 153д, 155, 162, 163, 167, 169, 195;
трамвайныя — №№ 1, 3, 4, 5, 6, 7.
Затоплена было больш за 50 вуліц, праспектаў і плошчаў па ўсім горадзе.
Прадпрыемства “Мінскэнерга” паведаміла аб 25-секундным адключэнні святла ў Першамайскім раёне сталіцы.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на паўночны ўсход ад Менска, у пасёлку Калодзішчы, вёсцы Старына, дзе, згодна з радарнай картай, назіраліся найбольш неспрыяльныя ўмовы надвор’я, пашкоджаныя дахі дамоў і аўтамабілі, зафіксавана падзенне дрэў, пашкоджаныя лініі электраперадачы. МНС, Міністэрства энергетыкі і іх структурныя падраздзяленні пакуль маўчаць.
Аб ліўнях і навальніцах на большай частцы тэрыторыі і ў Мінску 29 ліпеня Белгідрамет папярэдзіў напярэдадні, выпусціўшы штармавое папярэджанне (аранжавы ўзровень небяспекі). Яно захоўваецца і 30 ліпеня.
Ліпень можа стаць у Беларусі адным з самых дажджлівых за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў (з 1881 года).
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за год зменшылася на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка