Пасля напаміну аб прыналежнасці БПЦ да Маскоўскага патрыярхату яго кіраўнік Кірыл павіншаваў Лукашэнку з Днём хрышчэння Русі
28 ліпеня, Позірк. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Днём хрышчэння Русі, які адзначаецца 28 ліпеня, паведамляе прэс-служба Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ).
Паводле слоў Кірыла, прыняцце хрысціянства “стала паваротным момантам у гісторыі ўсходніх славян”, яно “аб’яднала некалі разрозненыя плямёны, стварыла для іх агульную духоўную і культурную прастору і заклала трывалы падмурак для развіцця дзяржаўнасці”.
Патрыярх, які падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне, выказаў надзею, што “ўмацаванне існуючага плённага царкоўна-дзяржаўнага супрацоўніцтва будзе і надалей спрыяць духоўна-маральнаму ператварэнню людзей і зацвярджэнню ў грамадстве ідэалаў міласэрнасці і дабра, справядлівасці і міру”.
Патрыярх Кірыл, наведваючы Мінск 6 чэрвеня, узнагародзіў Лукашэнку ордэнам святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені за “ўвагу да развіцця царкоўна-дзяржаўных адносін”.
Палітык у сваю чаргу падзякаваў патрыярху за тое, што той знайшоў “магчымасць на велізарнай тэрыторыі РПЦ наведаць Беларусь”.
Патрыярх Кірыл неаднаразова наведваў Беларусь з афіцыйнымі візітамі. Да чэрвеня 2025 года ён быў у краіне ў чэрвені 2022-га — удзельнічаў ва ўрачыстасцях, прысвечаных 1030-годдзю праваслаўя на беларускіх землях і заснаванню Полацкай епархіі.
Некаторыя ініцыятывы структур праваслаўнай царквы ў Беларусі наўпрост падтрымліваюць “рускі свет” і расійскую ваенную агрэсію ва Украіне. У прыватнасці, Свята-Елісавецінскі манастыр арганізуе канцэрты ў падтрымку расійскай арміі і збірае сродкі для расійскіх вайскоўцаў. Публічна манастыр паведамляе пра “гуманітарную дапамогу” жыхарам Данбаса.
Праваслаўе лічыцца дамінуючай канфесіяй у Беларусі.
На мінулым тыдні паведамлялася, што Сінод РПЦ на пасяджэнні 24 ліпеня прыняў рашэнне “нагадаць” Беларускай праваслаўнай царкве (БПЦ), што “афіцыйныя назвы” беларускага экзархата, а таксама яго “кананічных структур — епархій, прыходаў, манастыроў, падворкаў і іншых” павінны ўтрымліваць словазлучэнні “Руская праваслаўная царква” або “Маскоўскі патрыярхат”.
Сінод пастанавіў, што ў выпадку адсутнасці згаданых словазлучэнняў у назвах БПЦ і яе кананічных структур, “такія назвы варта прывесці ў адпаведнасць з гэтым азначэннем”.
20 верасня 2024 года стала вядома, што беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы, які мае юрыдычную назву “Рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднанне “Беларуская праваслаўная царква”, першым прайшоў перарэгістрацыю, прадугледжаную законам “Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый” ад 30 снежня 2023 года.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–28 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа грузінскага паліцэйскага ўзбуджаная крымінальная справа за абразу беларускага праваабаронцы Кісляка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку ліпеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 5 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаАпошнія сем гадоў доля працуючай моладзі ў Беларусі змяншаецца, пажылых людзей — расцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка