Мінск 02:16

У ДТЗ пад Варшавай загінуў 49-гадовы беларус

Крыніца: warszawa.naszemiasto.pl

28 ліпеня, Позірк. 49-гадовы грамадзянін Беларусі загінуў, пераходзячы ў неналежным месцы аўтадарогу № 7 у вёсцы Ломна-Ляс, якая знаходзіцца на паўночны захад ад Варшавы, паведамляе партал warszawa.naszemiasto.pl.

Трагедыя адбылася 27 ліпеня каля 21:00, наезд на мужчыну, як адзначаецца, здзейснілі два аўтамабілі “Пежо”.

“Нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў, рэанімаваць мужчыну не ўдалося. Кіроўцы, якія ўдзельнічалі ў інцыдэнце, былі цвярозымі”, — адзначылі ў мясцовай паліцыі.

Паведамляецца, што на месца здарэння быў выкліканы пракурор, вядзецца следства.

Рух аўтамабіляў па трасе ў кірунку Гданьска быў заблакаваны на некалькі гадзін.

Падзяліцца: