Мінск 08:41

За год колькасць стратных арганізацый вырасла да 19%, найгоршая дынаміка ў Брэсцкай вобласці

Фота: pixabay.com

25 ліпеня, Позірк. У студзені — траўні 2025 года 18,7% арганізацый у Беларусі (тут і далей без уліку суб’ектаў малога бізнесу) былі стратныя — на 4,1 працэнтнага пункта больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (14,6%), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Доля стратных арганізацый павялічылася ва ўсіх рэгіёнах і сталіцы:

Брэсцкая вобласць — на 5,9 п.п. (з 11,5% да 17,4%);

Віцебская вобласць — на 3,9 п.п. (з 10,3% да 14,2%);

Гомельская вобласць — на 3,3 п.п. (з 11,1% да 14,4%);

Гродзенская вобласць — на 0,9 п.п. (з 15,4% да 16,3%);

Мінская вобласць — на 2,5 п.п. (з 15,5% да 18%);

Магілёўская вобласць — на 2,3 п.п. (з 14,3% да 16,6%);

Мінск — на 5 п.п. (з 19,8% да 24,8%).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: