КР узгадніла кандыдатуру Алісы Рыжычэнка на пасаду прадстаўніцы АПК па эканоміцы і фінансах

23 ліпеня, Позірк. Кандыдатура Алісы Рыжычэнка ўзгодненая на пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па эканоміцы і фінансах, паведамляе Каардынацыйная рада (КР).
Адзначаецца, што Рыжычэнка рэкамендавалі на гэтую пасаду фракцыі “Еўрапейскі выбар” і “Каманда Латушкі і “Рух За Свабоду”.
Прапанова падтрыманая 23 ліпеня 36 галасамі дэлегатаў КР (5 — супраць, 8 устрымалася).
“Рашэнне аб рэкамендацыі прызначыць Алісу Рыжычэнка на пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах будзе накіравана ў АПК”, — гаворыцца ў паведамленні КР.
Рыжычэнка скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Магістр эканомікі, эксперт сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця. Пражывае ў Вене (Аўстрыя). Рэгулярна выступае ў незалежных СМІ з каментарыямі на эканамічную тэматыку.
Пасада прадстаўніка АПК па эканоміцы і фінансах вакантная з лістапада 2022 года. Раней яе менш за два месяцы займала прадпрымальніца Таццяна Зарэцкая.
- Эканоміка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП зніжаецца другі квартал запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЛюдзі з інваліднасцю складаюць 6% насельніцтва Беларусі — Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 снежня 2025 года — 30 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


