Мінск 23:01

Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах БВФБ 23 ліпеня

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

23 ліпеня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 ліпеня 2025 года.

Курс долара вырас да 2,9267 рубля (+0,27%; +0,0078), еўра — да 3,4202 (+0,33%; +0,0114), юаня — да 4,0814 за 10 (+0,46%, +0,0188)

Расійскі рубель патаннеў да 3,7262 за 100 (-0,15%; -0,0057).

На мінулым працоўным тыдні (14–18 ліпеня) долар падаражэў на 0,16% (з 2,9302 да 2,935 рубля); еўра патаннеў на 0,2% (з 3,4229 да 3,416), юань — на 0,36% (з 4,0854 да 4,0705 за 10), расійскі рубель — на 0,13% (з 3,7402 да 3,7354 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — чэрвень 2025 года знізіўся на 14,60% (з 3,4735 да 2,9663 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак на 31 снежня 2024 года і 30 чэрвеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка і студзеня — траўня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: