У вышук у РФ абвешчаныя аналітыкі, прылічаныя беларускім МУС да “экстрэмісцкага фарміравання” — інфармацыйнага агенцтва “Позірк“

23 ліпеня, Позірк. У вышук у Расіі абвешчаныя чатыры з пяці грамадзян, прылічаных беларускім МУС да “экстрэмісцкага фарміравання“ — інфармацыйнага агенцтва “Позірк“.
Як вынікае з праведзенай “Позіркам“ праверкі, у базу “Вышук“ на сайце МУС РФ уключаныя палітычныя аналітыкі Аляксандр Класкоўскі, Пётр Рудкоўскі і Аляксандр Фрыдман (чвэрць стагоддзя жыве ў Германіі), а таксама журналістка Таццяна Каравянкова, якая раней сама паведаміла пра гэта.
Да “экстрэмісцкага фарміравання” беларускае МУС прылічыла таксама праваабаронцу Рамана Кісляка, аднак у расійскай базе вышуку яго пакуль няма.
Беларускія сілавыя структуры — МУС і КДБ — у барацьбе з іншадумствам і дзеля ўскладнення доступу грамадзян да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі надзяляюць рэдакцыі незалежных СМІ (усе яны вымушана працуюць у выгнанні) статусам “экстрэмісцкіх“, крыміналізуючы іх дзейнасць. “Позірк” быў прызнаны такім 19 снежня 2024 года. Інфармагенцтва было створана часткай былых супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, якая працавала ў Беларусі 30 гадоў і ў лістападзе 2021 года прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем” паводле рашэння КДБ.
У спісе “экстрэмісцкіх фармираванняў “на 23 ліпеня 300 пазіцый (уключаючы “дапаўненні”), у тым ліку больш за 40 СМІ розных тыпаў, а таксама Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Гл. таксама па тэме:

- Палітыка
- ЭканомікаМАРГ анансаваў пастанову Саўміна, якая будзе рэгуляваць адносіны пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак пры рэалізацыі гародніны і садавіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага інтэрнэт-гандлю ў рознічным тавараабароце за два гады вырасла ўдвая — МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваПадлеткавая злачыннасць знізілася па выніках першага паўгоддзя, заяўляюць у Генпракуратуры і МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка