Мінск 21:33

На таргах 22 ліпеня долар патаннеў да ўзроўню траўня 2023 года

Крыніца: pixabay.com

22 ліпеня, Позірк. Амерыканская, расійская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 ліпеня 2025 года.

Курс долара знізіўся да 2,9189 рубля (-0,36%; -0,0106). На параўнальна такім узроўні ён знаходзіўся ў канцы вясны 2023 года, калі на таргах 30 траўня вырас з 2,9152 да 2,9226 рубля (+0,0074; +0,25%).

Расійскі рубель патаннеў да 3,7319 за 100 (-0,01%; -0,0003), юань — да 4,0626 за 10 (-0,22%; -0,0129).

Таргі еўра не праводзіліся. 21 ліпеня яго каціроўка знізілася да 3,4088 (-0,21%; -0,0072).

На мінулым працоўным тыдні (14–18 ліпеня) даляр падаражэў на 0,16% (з 2,9302 да 2,935 рубля); еўра патаннеў на 0,2% (з 3,4229 да 3,416), юань — на 0,36% (з 4,0854 да 4,0705 за 10), расійскі рубель — на 0,13% (з 3,7402 да 3,7354 за 100).

Афіцыйны курс даляра ў Беларусі за студзень — чэрвень 2025 года знізіўся на 14,60% (з 3,4735 да 2,9663 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 чэрвеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка і студзеня — траўня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс даляра ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: