За няпоўныя сем месяцаў Латвія прадухіліла на 37% больш выпадкаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь 2024 год

21 ліпеня, Позірк. З 1 студзеня па 20 ліпеня 2025 года Латвія прадухіліла 7.278 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных, якія штодня абнаўляе Дзяржаўная памежная ахова гэтай балтыйскай краіны.
За няпоўныя сем месяцаў латвійскія памежнікі спынілі ў 2,2 раза больш такіх спробаў, чым за аналагічны леташні перыяд (3.270), і на 36,9% больш, чым за ўвесь 2024 год (5.317).
Літва за 201 дзень гэтага года спыніла 941 спробу незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі — у 2,8 раза больш, чым за той жа леташні перыяд (333). Для параўнання: за ўвесь 2024-ы літоўскія памежнікі зафіксавалі 1.002 такія спробы.
Польшча ад пачатку года прадухіліла, паводле папярэдніх даных, 16.990 такіх спробаў (дакладныя даныя за папярэднія суткі з’явяцца 22 ліпеня) — на 19% менш, чым за няпоўныя сем месяцаў 2024-га (20.984).
Агулам ад пачатку 2025 года суседнія краіны Еўрасаюза прадухілілі 25,2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — на 2,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



