За выхадныя дні ў Беларусі патанула чатыры чалавекі — АСВОД

21 ліпеня, Позірк. За выхадныя дні, 19 і 20 ліпеня, у краіне патанула чатыры чалавекі, паведамляе Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (АСВОД).
За 18 ліпеня паведамлялася пра тое, што патануў адзін чалавек, 17 ліпеня — два.
Прэс-служба МНС 17 ліпеня паведаміла пра выяўленне патанулага мужчыны 1973 года нараджэння ў возеры Смальянскае ля вёскі Вялікія Смальянцы (Чашніцкі раён Віцебскай вобласці), 18 ліпеня — пра патанулага мужчыну 1984 г.н. у рацэ Лошыца ў раёне аграгарадка Лошніца (Барысаўскі раён Мінскай вобласці).
20 ліпеня ў 05:45 знойдзены патанулы мужчына 1959 г.н. у Валатаўскім возеры ў Гомелі (раён вул. Барадзіна).
16 ліпеня АСВОД паведаміў пра ўтапленне за суткі пяці чалавек.
На прэс-канферэнцыі 19 чэрвеня ў Мінску начальнік аддзела цэнтра вадалазна-выратавальнай службы Рэспубліканскага атрада спецпрызначэння “ЗУБР” МНС Андрэй Войцік паведаміў, што з пачатку года да таго дня ад утаплення ў Беларусі загінула 108 чалавек (у тым ліку пяць дзяцей), за аналагічны перыяд 2024 — 109 (таксама пяць).
10 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МНС Яўген Бараноўскі паведамляў, што з пачатку траўня 2025 года ў Беларусі патануў 31 чалавек. За аналагічны леташні перыяд пры купанні патанула 16 чалавек. Такую вялікую розніцу прадстаўнік ведамства звязваў у першую чаргу з умовамі надвор’я, якія “не дазволілі паўнавартасна адкрыць новы купальны сезон”.
16 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што з 1 траўня супрацоўнікі ведамства “выбывалі 44 разы па паведамленні аб утапленні людзей”, сярод загінулых — трое дзяцей.
Паводле даных СК, за першае паўгоддзе ў ваннах патанула трое непаўналетніх, яшчэ адзін загінуў, праваліўшыся ў калодзеж.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па росце цэн у чэрвені і трэцяе — за першую палову 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка