КДБ выключыў са спісу “тэрарыстаў” трох чалавек

20 ліпеня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі на гэтым тыдні папоўніў новымі прозвішчамі спіс “тэрарыстаў”, адначасова выключыўшы з яго трох чалавек, паведамляе “Берасцейская Вясна”.
З пераліку выключаныя былыя палітвязні Яўген Трушко і Іван Паршын, а таксама Ягор Міхаленка.
Трушко пасля затрымання 11 кастрычніка 2021 года быў прыгавораны за інтэрнэт-каментары да двух гадоў зняволення паводле арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) Крымінальнага кодэкса. Выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну пакарання 22 ліпеня 2023-га.
Паршын быў затрыманы 19 лістапада 2021 года, асуджаны таксама на два гады пазбаўлення волі паводле арт. 368 і арт. 130 КК. Выйшаў на волю 11 ліпеня 2023-га.
Паводле даных праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, Міхаленка — былы гукарэжысёр тэлекампаніі “Гродна”. Быў асуджаны паводле ч. 1 арт 130 КК, прыгавор невядомы.
18 ліпеня паведамлялася, што КДБ унёс у пералік “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, 11 грамадзян Беларусі. Пералік “тэрарыстычных арганізацый” у адпаведнасці з рашэннем Вярхоўнага суда ў гэты ж дзень папоўніў Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК).
Абодва спісы былі абноўленыя 16 ліпеня і апублікаваныя ў спецыяльным тэлеграм-канале КДБ 18 ліпеня.
У “спісе тэрарыстаў” 1.443 пазіцыі і 1.326 чалавек, з іх 629 — грамадзяне Беларусі. Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
Беларускія ўлады ў апошнія гады часцей за ўсё называюць “экстрэмізмам” і “тэрарызмам” дзейнасць сваіх палітычных апанентаў унутры краіны і за яе межамі. Асуджаных паводле палітычных матываў уносяць у адпаведныя спісы.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па росце цэн у чэрвені і трэцяе — за першую палову 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка