Мінск 22:11

МУС справаздачылася аб раскрыцці забойства 68-гадовага пенсіянера ў Гомельскім раёне

20 ліпеня, Позірк. Супрацоўнікі МУС раскрылі забойства ў Гомельскім раёне 68-гадовага пенсіянера, паведамляе прэс-служба ведамства.

Адзначаецца, што цела мужчыны выявілі грыбнікі каля вёскі Цагельня.

“Цялесныя пашкоджанні сведчылі аб гвалтоўнай смерці. Да ўстанаўлення падазраванага падключыліся супрацоўнікі 8-га ўпраўлення (па Гомельскай вобласці) ГУБАЗіК МУС і аператыўна затрымалі 61-гадовага раней судзімага мясцовага жыхара”, — гаворыцца ў паведамленні.

“Фігурант і ахвяра”, як заяўляецца, працавалі “на індывідуальнага прадпрымальніка, займаючыся зборам гародніны”.

“Напярэдадні пасля сумеснага застолля мужчыны накіраваліся ў суседні населены пункт. Па дарозе паміж сабутэльнікамі паўстаў канфлікт, малодшы нанёс старэйшаму нажавыя раненні ў вобласць шыі і твару. Пасля таго, як пацярпелы ўпаў на зямлю, збіў яго і ўцёк”, — адзначае ведамства.

Падазраваны ў забойстве затрыманы, распачатая крымінальная справа.

Падзяліцца: