Тбіліскі гарадскі суд вызваліў арыштаванага на тры месяцы беларуса

18 ліпеня, Позірк. Арыштаваны на тры месяцы ў Грузіі грамадзянін Беларусі вызвалены. Рашэнне прыняў Тбіліскі гарадскі суд на пасяджэнні 18 ліпеня, паведаміў “Позірку“ брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў гэтай краіне.
“Арышт заменены неабходнасцю адзначацца ў Дэпартаменце міграцыі МУС два разы на тыдзень. У той жа час той бок мае права абскардзіць рашэнне суда“, — сказаў праваабаронца.
Як паведамляў “Позірк“, 14 ліпеня беларус (імя рэдакцыі вядомае, пакуль не апублікуецца па меркаваннях бяспекі) прыйшоў у Дэпартамент з заявай аб прадастаўленні прытулку. Спачатку заяву прынялі, затым вярнулі, а самога падаўцу затрымалі і змясцілі ў ізалятар пры дэпартаменце. З-за заканчэння тэрміну дзеяння беларускага пашпарта (яшчэ ў 2020 годзе) беларус не абнуляў кароткачасовымі выездамі (т. зв. візаран) дазволены тэрмін бесперапыннага знаходжання ў Грузіі (365 дзён) і жыў у краіне нелегальна. Мяняць пашпарт у беларускім дыппрадстаўніцтве (да ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года гэта было магчыма) ён баяўся праз пагрозу пераследу. Як заявіла ў інтэрв’ю “Медиазоне“ дзяўчына арыштаванага, яго пачалі шукаць беларускія сілавікі “з-за рэпостаў з “экстрэмісцкіх“ рэсурсаў“. У Грузіі грамадзянін Беларусі пражывае з 2016 года і да 2020-га, паводле слоў дзяўчыны, ездзіў на радзіму.
15 ліпеня Тбіліскі гарадскі суд пастанавіў арыштаваць затрыманага на тры месяцы.
Аднак затым заяву аб наданні прытулку ўдалося падаць і зарэгістраваць, адбылося першае з двух прадугледжаных інтэрв’ю. “Паводле мясцовых законаў спатрэбілася пацвярджэнне судом яго арышту ў статусе просьбіта прытулку”, — патлумачыў Кісляк.
Паводле слоў праваабаронцы, арыштаваны быў дастаўлены ў суд, яго інтарэсы прадстаўлялі два нанятыя адвакаты.
Грузінскія ўлады адхіляюць усе заявы беларусаў аб наданні прытулку. Кіроўная партыя “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі пайшла на канфрантацыю з Еўрасаюзам і ЗША, прызнае рэжым Лукашэнкі. Абраны аднапартыйным парламентам (апазіцыя адмовілася туды ўвайсці) прэзідэнт Міхаіл Кавелашвілі павіншаваў таго з “перавыбраннем”. Метады барацьбы з апазіцыяй усё больш нагадваюць беларускія.
Сам Кісляк 11 ліпеня атрымаў канчатковую адмову ў прытулку, прайшоўшы за некалькі гадоў усе мясцовыя інстанцыі. Цягам 30 дзён ён абавязаны пакінуць Грузію. “Але як бы куды выязджаць, калі пашпарт скончыўся. У гэтай сітуацыі ў мяне адна дарога — у Беларусь. Тут шмат пытанняў“, — заявіў “Позірку” праваабаронца.
Кісляк мае намер абскардзіць рашэнне мясцовых уладаў у структурах ААН.
У Грузіі цяпер пражывае каля 12 тыс. беларусаў, якія эмігравалі з-за пагрозы рэпрэсій. Іх колькасць паступова змяншаецца.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па росце цэн у чэрвені і трэцяе — за першую палову 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка