Дарадца Ціханоўскай абмеркаваў у Белым доме шляхі вызвалення палітвязняў

16 ліпеня, Позірк. Далейшыя крокі ў развіцці адносін паміж урадам ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі абмеркаваныя на сустрэчы дарадцы Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніса Кучынскага з намеснікам дарадцы па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта краіны, дарадцам па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта Эндзі Бэйкерам ў Белым Доме ў Вашынгтоне, паведамляе прэс-служба дэмлідара.
Таксама гаворка ішла аб шляхах вызвалення палітвязняў у Беларусі, “комплексным падыходзе да рэжыму Лукашэнкі”, у тым ліку падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці і міжнароднаму ціску на ўлады.
Кучынскі перадаў ліст ад Святланы і Сяргея Ціханоўскіх прэзідэнту Дональду Трампу, а таксама падзякаваў амерыканскаму ўраду за паспяховае вызваленне беларускіх палітвязняў, у тым ліку — Ціханоўскага.
“У Белым доме прайшлі цёплыя і плённыя кансультацыі. Эндзі Бэйкер мае вялікі ўплыў і грае важную ролю ў адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа. Гэтая сустрэча — важны крок наперад у нашым дыялогу са Злучанымі Штатамі. Мы працягнем гэтую супрацу, дзеля вызвалення беларускіх палітвязняў і пазітыўных зменаў у нашай краіне”, — адзначыў Кучынскі.
У апублікаваным 13 ліпеня артыкуле брытанскага выдання The Sunday Times гаворыцца, што Святлана Ціханоўская і яе муж, былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі хацелі б сустрэцца з Трампам.
10 ліпеня ў супольным артыкуле для італьянскага выдання Il Foglio Святлана і Сяргей Ціханоўскія заклікалі працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, “захаваць санкцыі ў сіле і пашырыць там, дзе гэта неабходна”, — асабліва ў дачыненні да “тых, хто фінансуе рэпрэсіі”.
У інтэрв’ю выданню Politico, якое было апублікавана 7 ліпеня, Ціханоўская заклікала Трампа працягваць аказваць ціск на Лукашэнку.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



