Відавочцы: На мінулым тыдні у Лоеўскім раёне быў збіты дрон, над Рэчыцай самалёт пераследаваў БПЛА
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 16 ліпеня 2025 года ў 18:52
16 ліпеня, Позірк. На мінулым тыдні у Лоеўскім раёне быў збіты дрон, над Рэчыцай самалёт пераследаваў беспілотны лятальны апарат, паведамілі “Позірку” відавочцы.
Сяргей (тут і ніжэй імёны змененыя з меркаванняў бяспекі) распавёў, што бачыў, як БПЛА збілі над Лоеўскім раёнам, непадалёк ад вёскі Мохаў (8 км ад Лоева, 75 км ад Гомеля). “Гэта было ў ноч з 11 на 12 ліпеня. Ляцеў “шахед” з характэрным гукам, як мапед ці матацыкл. І ў небе непадалёк ад Мохава па ім стрэлілі, мне падалося, што з зенітнай устаноўкі, але я не ўпэўнены. Акурат на Дняпры былі рыбакі, яны спалохаліся”, — адзначыў суразмоўца.
Паводле яго слоў, супрацоўнікі сілавых структур аператыўна прыбралі парэшткі БПЛА.
Відавочца Артур у ноч на 10 ліпеня пабачыў, паводле яго выразу, бітву дрона і самалёта ў небе над Рэчыцай. “Я працаваў у начную змену, пачуў дзіўныя гукі, выйшаў паглядзець. Гук быў дакладна як ад БПЛА “Шахед”, ён кружыў над Рэчыцай, за ім ганяўся самалёт, але ці збілі БПЛА, не ведаю”, — заявіла крыніца.
Паводле інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага каналу “Ринда моніторить”, вечарам 11 ліпеня БПЛА ляцеў у бок Беларусі праз Чарнігаўскую вобласць.
У распараджэнні “Позірку” ёсць відэазапіс, зроблены ноччу ў Гомельскай вобласці. На ім добра чуваць гук дрона. З меркаванняў бяспекі крыніцы відэазапіс не публікуецца.
Раней паведамлялася, што ў ноч на 10 ліпеня ў Гомельскую вобласць заляцела больш за 20 расійскіх БПЛА.

- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

