Андрэа Віктарын пакінула пасаду часовага паверанага ў справах Германіі ў Беларусі

16 ліпеня, Позірк. Дыпламат Андрэа Віктарын завяршыла працу ў якасці часовага паверанага па справах Германіі ў Беларусі, паведамляе нямецкая дыпмісія на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
“25 гадоў таму я ўпершыню прыехала ў Мінск. Цяпер я развітваюся, гэтым разам, мабыць, канчаткова”, — заявіла Віктарын.
“На жаль, — дадала яна, — адносіны паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю, паміж Германіяй і Беларуссю на дадзены момант далёкія ад таго стану, у якім маглі б знаходзіцца. Менавіта таму мы ў гэтай складанай палітычнай сітуацыі імкнуліся і далей спрыяць кантактам паміж грамадзянамі нашых краін”.
На думку дыпламата, Беларусь “глыбока і трывала” звязаная з Еўропай. “Нас аб’ядноўвае агульная гісторыя, часткова вельмі балючая. Будучыня свабоднай, суверэннай Беларусі для мяне вельмі важная, і я жадаю нам усім лепшых часоў і міру”, — падкрэсліла Віктарын.
Пра тое, што Андрэа Віктарын узначаліла амбасаду Германіі ў Беларусі ў якасці часовага паверанага ў справах, стала вядома ў верасні мінулага года. У 2000–2003 гадах яна была пастаянным прадстаўніком амбасады ФРГ у Мінску, у 2015–2019-м узначальвала прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.
28 траўня на дзяржканале АНТ выйшаў сюжэт, у якім беларускія сілавікі абвінавацілі рэдакцыі рэгіянальных незалежных выданняў “Вольнае Глыбокае” (Віцебская вобласць), “Бабруйск Інфа” і “Вячэрні Бабруйск” (Магілёўская вобласць) у тым, што яны нібыта пісалі заказныя матэрыялы пра Германію і атрымлівалі за гэта ўзнагароджанне ад нямецкай амбасады.
У сюжэце было паказана, як у рэдакцыі згаданых СМІ ўваходзілі ўзброеныя людзі ў форме і патрабавалі ад усіх супрацоўнікаў падняць рукі ўверх. Затым у кадры фігуравалі дакументы аб аплаце, перапіскі, назвы артыкулаў.
“У Беларусі раскрытая цэлая сетка экстрэмісцкіх выданняў, якая займалася прасоўваннем нямецкіх інтарэсаў. Для гэтага фінансаваліся невялікія рэгіянальныя выданні апазіцыйнай накіраванасці. Аплачвала гэта амбасада Германіі ў нашай краіне з простым патрабаваннем: усхваляць усё нямецкае, супрацьпастаўляючы беларускаму”, — гаварылася ў сюжэце.
Прапагандыст Ігар Тур сцвярджаў, што з 2020 года “нямецкая амбасада выдаткавала каля 226 тыс. долараў на артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта выдатную Германію ў параўнанні з нібыта менш выдатнай Беларуссю”.
Таксама ў сюжэце згадвалася выданне з Горак (Магілёўская вобласць) “Узгорак”, якое перастала выходзіць у 2022 годзе і нібыта таксама супрацоўнічала з амбасадай Германіі.
Адзінай краінай ЕС, амбасадар якой уручыў Аляксандру Лукашэнку даверчыя граматы пасля падзей 2020 года, з’яўляецца Венгрыя. Таксама чакаецца аналагічны крок з боку Славакіі, амбасадар якой уручыў копіі грамат у МЗС 11 чэрвеня гэтага года. Астатнія дзяржавы панізілі ўзровень прадстаўніцтва да часовага паверанага ў справах.
Гл. таксама:
Стрыжак: Нямецкі ўрад не раскрыў звесткі пра тых, хто звяртаўся па дапамогу ў BySol
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


