У ДТЗ у Бярозаўскім раёне пацярпела 15 чалавек, чацвёра ў рэанімацыі — Міністэрства аховы здароўя

16 ліпеня, Позірк. У аварыі з удзелам аўтобуса ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці пацярпела 15 чалавек, паведаміла ўвечары 15 ліпеня Міністэрства аховы здароўя.
Раней сайт мясцовай дзяржаўнай раённай газеты “Маяк” (зарэгістраваны як сеткавае выданне bereza.by) паведамляў пра трох пацярпелых.
ДТЗ здарылася на 124-м кіламетры шашы М1 / Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі.
10 чалавек шпіталізавана ў Бярозаўскую цэнтральную раённую бальніцу (4 — у рэанімацыю, 6 — у траўматалагічнае аддзяленне), 5 — у Івацэвіцкую ЦРБ (усе ў траўматалогію). У іх дыягнаставаны чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы, удары, ірваныя раны рознай ступені цяжкасці.
Паводле інфармацыі МУС, на месца ДТЗ “паводле ўказання міністра ўнутраных спраў“ выехала кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС і УУС Брэсцкага аблвыканкама. Працуе аператыўна-следчая група.
Паведамляецца, што 56-гадовы кіроўца аўтобуса ПАЗ пры развароце з паласы разгону “не пераканаўся ў бяспецы“ і сутыкнуўся з мікрааўтобусам “Форд“, які рухаўся ў тым жа кірунку. Мяркуючы па кадрах аператыўнай здымкі МУС, “Форд” вылецеў з трасы ў лес. Мікрааўтобус вёў 40-гадовы кіроўца.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па росце цэн у чэрвені і трэцяе — за першую палову 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка