Лукашэнка ўпэўнены, што “рацыянальнае мысленне” выведзе Беларусь і Францыю на шлях супрацоўніцтва
14 ліпеня, Позірк. “Паваротнай датай” у гісторыі барацьбы французаў за правы і свабоду з’яўляецца Дзень узяцця Бастыліі, гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі народу Францыі з Нацыянальным святам.
“У сучасных умовах менавіта гэтыя каштоўнасці набываюць асаблівую значнасць для дзяржаў, якія імкнуцца праводзіць незалежную палітыку і самастойна вызначаць уласную будучыню”, — лічыць віншавальнік.
Лукашэнка, як паведамляе яго прэс-служба, упэўнены, што “спрадвечная мудрасць, рацыянальнае мысленне і традыцыйная прыязнасць”, якія характэрны народам дзвюх краін, “дапамогуць пераадолець рознагалоссі і адчужэнні, якія сёння раздзіраюць свет, і выведуць на шлях узаемнай павагі і супрацоўніцтва”.
Практыка віншаваць не прэзідэнтаў, а народ стала распаўсюджанай у адносінах да краін, якія ўвялі санкцыі супраць рэжыму ў Мінску.
Францыя, як частка Еўрапейскага саюза, не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў ягонага рэжыму санкцыі. За гэта яна была ўключана ў “пералік замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у дачыненні да якіх перыядычна ўводзяцца абмежавальныя меры, у асноўным эканамічнага характару.
14 ліпеня 1789 года падчас Вялікай французскай рэвалюцыі была ўзятая штурмам (і пасля разбурана) крэпасць-турма Бастылія, якая лічылася сімвалам тыраніі.

Ціханоўская і Макрон дамовіліся ў найбліжэйшы час абмеркаваць тэму беларускіх палітвязняў
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Новы віток рэпрэсій у дачыненні да сваякоў палітэмігрантаў — вялікі выклікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 14 ліпеня — 31 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства