З пачатку года на аб’ектах АПК пашкоджана або згарэла 14 адзінак тэхнікі
13 ліпеня, Позірк. З пачатку ліпеня на аб’ектах аграпрамысловага комплексу здарылася восем пажараў, вынікае з праведзенага “Позіркам” параўнання сутачных зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Апошні падобны выпадак зафіксаваны 12 ліпеня — пажар здарыўся ў зернеачышчальна-сушыльным комплексе ў Мядзельскім раёне (Мінская вобласць).
Згодна са зводкамі, агнём былі знішчаныя або пашкоджаныя чатыры адзінкі тэхнікі. Электраправодка кормаўборачнага камбайна КВК-800 “Палессе FS80” была пашкоджана 15 чэрвеня ў Старадарожскім раёне (Мінская вобласць); аналагічная сельгасмашына знішчаная на наступны дзень у Вілейскім раёне (Мінская вобласць); 20 чэрвеня ў Драгічыне (Брэсцкая вобласць) агнём пашкоджаная кабіна, маторны адсек, лакафарбавае пакрыццё і правае задняе кола трактара; 3 ліпеня ў Мастоўскім раёне (Гродзенская вобласць) агнём знішчаны трактар, пашкоджаная модульная ратацыйная касілка.
За перыяд з 15 чэрвеня агнём было знішчана 75 т саломы, 20 т сена, 0,301 га пасеваў.
У выніку пажару на тэрыторыі малочнатаварнай фермы ў Лельчыцкім раёне (Гомельская вобласць) загінулі 15 кароў, пашкоджаны дах і сцены будынка на плошчы 600 кв. м.
Раней паведамлялася, што на аб’ектах АПК было знішчана або пашкоджана дзевяць адзінак тэхнікі. Такім чынам, з пачатку года іх колькасць павялічылася да 14.
Паводле падлікаў “Позірку”, у 2024 годзе на аб’ектах аграпрамысловага комплексу ў выніку ўзгаранняў было знішчана або пашкоджана мінімум 73 адзінкі тэхнікі і абсталявання.
За пяць гадоў у Беларусі істотна зменшылася колькасць асноўных відаў тэхнікі, машын і абсталявання ў сельскагаспадарчых арганізацыях, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Стала менш камбайнаў: збожжаўборачных — на 14,6% (з 8.798 на канец 2019 года да 7.514 на канец 2024-га), бульбаўборачных — на 32,9% (з 778 да 522), буракаўборачных — на 27,5% (з 298 да 216), кормаўборачных — на 11,6% (з 4.138 да 3.660), ільноўборачных — на 30,1% (з 428 да 299).
Колькасць трактароў у гаспадарках зменшылася на 9,6% (з 38.966 да 35.241), грузавых аўтамабіляў — на 14,8% (з 17.873 да 15.228).
Даільных установак і агрэгатаў стала менш на 15,4% (з 10.758 да 9.096), бульбакапальнікаў — на 35,3% (з 1.254 да 811), бульбасажалак — на 28% (з 1.198 да 862), зернеачышчальных машын — на 12,7% (з 6.939 да 6.059), зернеачышчальна-сушыльных комплексаў — на 19,6% (з 2.559 да 2.057).
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНайбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка