Жыхар Брэста прыгавораны да 20 гадоў зняволення за незаконны абарот псіхатропаў — пракуратура
11 ліпеня, Позірк. Суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў 46-гадовага жыхара абласнога цэнтра да 20 гадоў пазбаўлення волі за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам псіхатропаў, паведамляе пракуратура Брэсцкай вобласці.
Мужчыну таксама аштрафаваны на 700 базавых велічыняў (29,4 тыс. рублёў). Акрамя таго, у даход дзяржавы канфіскаваны транспартны сродак і спагнаны “даход, атрыманы злачынным шляхам”, у памеры 107 тыс. долараў ЗША.
Паводле сцвярджэння пракуратуры, у 2024 годзе мужчына “ўвайшоў у склад транснацыянальнай арганізаванай групы, якая была скіраваная на сістэматычную рэалізацыю на тэрыторыі шэрагу дзяржаў наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў”.
“Склад наркадылераў знаходзіўся ў Польшчы. Там асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва 4-СМС перасыпалі ў пакункі з-пад угнаення для буякоў па 5 кг, якое было максімальна падобна да гэтага псіхатропу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сцвярджаецца, што мужчына знаходзіў у інтэрнэце людзей, якія “за невялікую ўзнагароду, не ведаючы пра сапраўднае змесціва пакункаў, перавозілі груз праз мяжу”. “За кастрычнік і лістапад 2024 года абвінавачаны арганізаваў захоўванне і перавозку з мэтай далейшага збыту 45 пакункаў з псіхатропам агульнай вагой больш за 222 кг”, — заявіла пракуратура.
Адзначаецца, што мужчына “сваю віну ў здзяйсненні названых злачынстваў” не прызнаў, аднак “падчас расследавання паспяхова атрыманы неабходны аб’ём доказаў, якія пацвярджаюць яго віну”.
Жыхару Брэста інкрымінавалі “незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры ў складзе арганізаванай групы” (ч. 3 арт. 3281 Крымінальнага кодэкса) і “незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозку асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры ды іх збыт, здзейсненыя ў складзе арганізаванай групы” (ч. 4 арт. 328 КК).
Калі прыгавор набудзе моц, асуджанага накіруюць адбываць пакаранне ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства