“Народнае апалчэнне” сфармавана ў кожным раёне, часта ім кіруюць жанчыны — Муравейка
10 ліпеня, Позірк. Атрады “народнага апалчэння” сфарміраваны ў кожным са 118 адміністрацыйных раёнаў Беларусі, вынікае са слоў першага намесніка міністра абароны — начальніка Генеральнага штаба УС Паўла Муравейкі.
“Сёння атрады народнага апалчэння фактычна існуюць у кожным раёне нашай краіны, а ў некаторых — і па некалькі такіх атрадаў — у дачыненні да буйных сельскіх саветаў”, — заявіў ён у відэаінтэрв’ю рэсурсу адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі “СБ. Беларусь сегодня”, апублікаваным 10 ліпеня.
Паводле Муравейкі, “вельмі часта” такімі атрадамі кіруюць жанчыны — старшыні сельсаветаў.
Тэрытарыяльную абарону ў цэлым ён назваў “адным з самых унікальных стварэнняў незалежнай Беларусі”.
Тэрытарыяльныя войскі — род войск Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Згодна з прынятым у 2023 годзе законам “Аб народным апалчэнні”, яго задача заключаецца ў аказанні садзейнічання тэрытарыяльным органам унутраных спраў пры забеспячэнні ваеннага становішча, абароне ўласнасці “ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў”. Стварэнне ініцыяванае Лукашэнкам. Фармуецца пры кожнай сельскай радзе “на добраахвотнай аснове”.
Перыядычна з атрадамі праводзяць вучэнні.
Пра тое, што ў “народнае апалчэнне” на мяжы з Украінай МУС набірае “сур’ёзных мужыкоў”, якія служылі ў арміі ў 70-80 гады мінулага стагоддзя, заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпенкаў у сакавіку гэтага года.
Мінск падтрымлівае Крэмль у развязанай ім у лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства