Мінск 02:40

Працэсінгавы цэнтр на тры гадзіны падоўжыў тэрмін ліквідацыі збою з карт-рахункамі

9 ліпеня, Позірк. Поўнае аднаўленне апаратна-праграмнага комплексу Банкаўскага працэсінгавага цэнтра (БПЦ) будзе ажыццёўлена “да 17:00 бягучага дня”, паведамляе арганізацыя.

Зараз працы працягваюцца,“карэктныя рэшткі па рахунках будуць адноўлены”.

Як паведамлялася раней, у сувязі з тэхнічным збоем, якія адбыліся ў апаратна-праграмным комплексе 9 ліпеня, могуць быць адмоўныя балансы па картках ААТ “ААБ Беларусбанк“, “Белаграпрамбанк“ і “Белінвестбанк“, паведамляе прэс-служба Банкаўскага працэсінгавага цэнтра (БПЦ).

Дырэктар БПЦ Аляксандр Сотнікаў заявіў, што праблема выявілася каля дзевяці гадзін раніцы.

Ён анансаваў ліквідацыю праблемы да 14 гадзін, аднак гэтага не адбылося.

Маштабны збой працы плацежных карт адбыўся ў траўні 2022 года, калі БПЦ паведаміў аб праблеме, “звязанай з частковай непрацаздольнасцю праграмна-тэхнічнага комплексу“.

Падзяліцца: