За хабар узбуджаны крымінальныя справы на трох менеджэраў прадпрыемстваў нафтахіміі — МУС
9 ліпеня, Позірк. Узбуджаны крымінальныя справы за атрыманне хабару на працягу доўгага часу ў дачыненні да трох службовых асоб двух прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Прадпрыемствы і пасады не называюцца. Пры гэтым згадваецца, што факты карупцыі зафіксаваны з удзелам Гомельскага і Гродзенскага УУС.
“Фігуранты ўступалі ў змову з заснавальнікам адной з прыватных арганізацый. За незаконную матэрыяльную ўзнагароду складалі тэхнічныя заданні на закупку вымяральнага абсталявання для патрэб сваіх заводаў такім чынам, каб забяспечыць бізнесмену перамогу ў тэндэры”, — зазначае МУС.
23 чэрвеня МУС паведаміла аб затрыманні ў Мінску топ-мэнэджараў трох страхавых кампаній.
16 чэрвеня Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба, які абвінавачваецца паводле ч. 2 і 3 арт. 430 (атрыманне хабару) і ч. 3 арт. 425 (бяздзеянне службовай асобы) КК.
Каля 850 службовых асоб штогод прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці за ўчыненне карупцыйных злачынстваў, паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед 24 чэрвеня.
Паводле яго, “не адзінкавыя выпадкі ўчынення такіх злачынстваў асобамі, якія займаюць адказнае становішча”.
Як паведаміла генпракурор, у структуры карупцыйнай злачыннасці пераважаюць хабарніцтва (48%) і крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (34%). Больш як 70% такіх злачынстваў учынены пры правядзенні закупак, выкананні дагавораў, аказанні заступніцтва камерцыйным структурам, а таксама распараджэнні рэспубліканскай і камунальнай уласнасцю.
Пры гэтым ён адзначыў, што на працягу апошніх гадоў колькасць карупцыйных злачынстваў, якія рэгіструюцца ў Беларусі, “паступова зніжаецца”: з 1.603 у 2015 годзе да 1.031 у 2024-м.
Згодна з апублікаваным у лютым гэтага года “Індэксам успрымання карупцыі”, які штогод вылічаецца міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Transparency International, у Беларусі сітуацыя з карупцыяй пагаршаецца чацвёрты год запар.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа першае паўгоддзе фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,23 млрд долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка