Мінск 17:23

Тры пасажырскія цягнікі спазняюцца па тэхнічных прычынах

9 ліпеня, Позірк. З-за тэхнічнай няспраўнасці гаспадарчага цягніка на перагоне Шклоў — Копысь чыгуначнага ўчастка Магілёў — Орша спазняюцца тры пасажырскія цягнікі, паведамляе БЧ.

У прыватнасці, цягнік № 606 Брэст — Полацк ідзе са спазненнем арыентыровачна на дзве гадзіны), № 633 Гродна/Орша — Камунары — дзве гадзіны 30 хвілін), № 6561 Орша — Магілёў — адна гадзіна 50 хвілін.

Беларуская чыгунка “прымае аператыўныя меры па дастаўцы пасажыраў да месцаў прызначэння”, гаворыцца ў рэлізе.

Перавозчык прынёс прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.

Падзяліцца: