Кіраўнік МУС Літвы заявіў на сустрэчы з Ціханоўскай аб далейшай падтрымцы беларусаў

8 ліпеня, Позірк. Аб далейшай падтрымцы Літвой беларусаў заявіў міністр унутраных спраў гэтай краіны Уладзіслаў Кандратовіч на сустрэчы 8 ліпеня з дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай.
Як паведамляе прэс-служба дэмлідара, на сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні атрымання грамадзянамі Беларусі віду на жыхарства ў Літве. Ціханоўская прапанавала стварыць працоўную групу для “аператыўнага вырашэння праблем” з легалізацыяй, кіраўнік МУС у сваю чаргу падкрэсліў, што “кожны кейс разглядаецца індывідуальна і кожнае рашэнне можа быць абскарджана праз суд”.
Кандратовіч адзначыў, што за год мяжу з Беларуссю перасякаюць каля 1,5 млн разоў і для Літвы “вельмі важнае пытанне бяспекі”.
Прэс-служба Ціханоўскай звярнула ўвагу, што абмен меркаваннямі на сустрэчы праходзіў на беларускай мове, якой валодае Кандратовіч. Гэта, як заяўляецца, “падкрэсліла добразычлівае стаўленне літоўскага палітыка да беларускага народа”.
У сустрэчы таксама бралі ўдзел дырэктар Дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ і амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Літвы ў дачыненні да Беларусі Аста Андрыяўскене.
Паводле звестак Дэпартамента міграцыі пры МУС, на 1 ліпеня 2025 года ў Літве на падставе ВНЖ пражывала 52.287 беларускіх грамадзян. Гэта на 5.377 менш, чым на пачатак года, і на 9.874 менш у параўнанні з 1 студзеня 2024-га.
Гл. таксама:
Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтамі Літвы і Германіі працяг працы па вызваленні палітвязняў
Беларусы ганарацца агульнай спадчынай з Літвой і ўдзячныя за падтрымку — Ціханоўская
Кіраўнік МЗС Літвы па выніках сустрэчы з Ціханоўскімі запатрабаваў вызвалення беларускіх палітвязняў

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа першае паўгоддзе фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,23 млрд долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка