Брат палітзняволенага Лосіка асуджаны па справе “Беларускага Гаюна” да трох гадоў абмежавання волі ў ПУАТ

8 ліпеня, Позірк. Віцебскі абласны суд прыгаварыў 25-гадовага Мікіту Лосіка — малодшага брата палітвязня Ігара Лосіка — да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ), паведамляе “Радыё Свабода”.
Ён прызнаны вінаватым паводле арт. 361⁴ Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Адзначаецца, што мужчыну асудзілі за перасылку некалькіх фотаздымкаў у чат-бот праекта “Беларускі Гаюн”.
Да ўступлення прыгавора ў сілу Лосік вызвалены ў зале суда.
Пра затрыманне Лосіка стала вядома 9 траўня. Ён пражывае ў Оршы (Віцебская вобласць).
Прызнаны палітзняволеным.
Пра масавыя затрыманні па справе “Беларускага Гаюна” паведамлялася 2 траўня.
5 лютага 2025 года стала вядома, што ўвыніку “несанкцыянаванага ўваходу” невядомыя атрымалі доступ да чат-бота праекта “Беларускі Гаюн”, дзе “збіралася інфармацыя ад людзей”.
Раней праўладныя рэсурсы распаўсюдзілі інфармацыю пра доступ сілавікоў да чат-бота, выклаўшы скрыншоты перапіскі заснавальніка праекта Антона Матолькі з нейкім чалавекам, які, верагодна, меў доступ да бота. У публікацыі змяшчаліся пагрозы тым, хто дасылаў паведамленні. Матолька сцвярджаў, што гэты чалавек “не меў ніякіх доступаў са студзеня 2023 года”.
Праект “Беларускі Гаюн” быў заснаваны пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, займаўся маніторынгам ваеннай актыўнасці ў Беларусі.
Спыніў працу 7 лютага. Праваабаронцам вядома прынамсі пра 20 узятых пад варту фігурантаў справы “Беларускага Гаюна”.
14 снежня 2021 года Ігар Лосік — фігурант “справы Ціханоўскага” — быў прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК. Утрымліваецца ў ПК № 1 (Наваполацк, Віцебская вобласць) у рэжыме інкамунікада.
Яго былая жонка Дар’я Лосік пасля затрымання 18 кастрычніка 2022 года была прыгавораная паводле ч. 1 арт. 361⁴ КК да двух гадоў пазбаўлення волі за інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”. Выйшла на волю праз памілаванне 3 ліпеня 2024 года незадоўга да заканчэння тэрміну зняволення.
Шлюб быў скасаваны, калі Лосік знаходзілася ў зняволенні, з яе ініцыятывы, паведамлялі СМІ.


- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе знізіўся на 2,1%, з пачатку 2025 года — на 16,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на мяжы Беларусі і ЕС у лістападзе быў адным з самых нізкіх у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП зніжаецца другі квартал запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЛюдзі з інваліднасцю складаюць 6% насельніцтва Беларусі — Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 снежня 2025 года — 30 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

