Прарасійскія актывісты сарвалі вечар памяці Ларысы Геніюш у Мінску

7 ліпеня, Позірк. Прызначаны на 8 ліпеня ў мінскай творчай прасторы Parason вечар памяці беларускай паэткі Ларысы Геніюш адменены пасля масавага пратэсту ў сацсетках прарасійскіх прапагандыстаў і актывістаў.
Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале прарасійскі супрацоўнік тэлеканала СТБ Рыгор Азаронак.
Паводле звестак “Еўрарадыё”, на вечары памяці пра жыццёвы і творчы шлях Геніюш павінен быў распавесці паэт і даследчык літаратуры Міхась Скобла.
“Вечар выклікаў пільную ўвагу прапагандыстаў, у прыватнасці, на яго ў сваіх тэлеграм-каналах абрынуліся Рыгор Азаронак, Людміла Гладкая, Вадзім Гігін, Вольга Бондарава і іншыя. Праз нейкі час Азаронак з задавальненнем канстатаваў, што аб’ява пра вечар знікла”, — адзначае выданне.
Творчасць Ларысы Геніюш (1910–1983) стала вядомая ў Беларусі падчас кароткага перыяду нацыянальнага адраджэння ў 1990-х гадах. Яе “Выбраныя творы” 2000 года выдання ў жніўні 2023-га ўлады прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
З 1935 года і да арышту савецкімі спецслужбамі ў 1948-м Геніюш працавала ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі ў Празе. Была ў зняволенні спачатку ў Чэхіі, потым у сталінскіх лагерах — ёй паставілі ў віну супрацоўніцтва з нацыстамі. Выйшла на волю ў 1956 годзе. Не была рэабілітаваная, нягледзячы на некалькі запытаў грамадскасці на гэты конт. Памерла ў Беларусі.
Праўладная газета ў артыкуле "У подзвігаў ёсць імёны" пра фільм "Жураўліны крык" ні разу не згадала аўтара сцэнара і аднайменнай аповесці Васіля Быкава


- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаДа канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб'ектаў па перапрацоўцы адходаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСутачная колькасць спробаў незаконна пранікнуць з Беларусі ў ЕС зноў перавысіла 100Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства