Турчын і Мішусцін стэлефанаваліся: паводле версіі Мінска — абмеркавалі стратэгічнае партнёрства, паводле версіі Масквы — інтэграцыю

3 ліпеня, Позірк. Тэлефонная размова прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына і яго расійскага калегі Міхаіла Мішусціна адбылася 3 ліпеня, паведамілі прэс-службы ўрадаў дзвюх краін.
Савет міністраў Беларусі заявіў, што Мішусцін павіншаваў суразмоўцу з Днём незалежнасці, адзначыўшы “важнасць гэтага свята для брацкага народа”. Бакі, як сцвярджаецца, абмеркавалі “актуальныя пытанні двухбаковай супрацы” і пацвердзілі “гатоўнасць умацоўваць стратэгічнае партнёрства паміж дзвюма краінамі”.
Прэс-служба ўрада РФ таксама згадала пра тое, што расійскі прэм’ер павіншаваў Турчына “з нацыянальным святам — Днём незалежнасці” і перадаў “шчырыя зычэнні дабрабыту, працвітання і новых поспехаў брацкай Беларусі”.
Апісваючы сутнасць размовы, расійскі бок заявіў, што кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі актуальныя пытанні “гандлёва-эканамічнай супрацы” і “рэалізацыю інтэграцыйных праектаў у Саюзнай дзяржаве”.
2 красавіка 1996 года першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, 2 красавіка 1997-га — дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. 23 траўня 1997 года быў прыняты статут саюза. 8 снежня 1999 года падпісаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які набыў моц 26 студзеня 2000 года.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які займаў на той момант пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў далейшую падтрымку Мінска з боку Масквы з тым, наколькі краіны зблізяцца. Яшчэ больш пад уплыў РФ Беларусь трапіла ў 2020 годзе, калі Крэмль вербальна падтрымаў Лукашэнку ў падаўленні масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на яго карысць.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў лістападзе 2021 года Лукашэнка і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісалі дэкрэт, якім зацвердзілі 28 саюзных праграм інтэграцыі. На сумеснай прэс-канферэнцыі 13 сакавіка 2025-га ў Маскве расійскі лідар паведаміў, што “ўсе 28 праграм, якія былі намечаныя, выкананыя на 100%”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

