Офіс Ціханоўскай заявіў пра спробы ўкараніць інфарматараў у каманду, якую збірае яе муж

3 ліпеня, Позірк. Пра спробы ўкараніць інфарматараў у каманду, якую збірае відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, муж беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, папярэдзіла прэс-служба палітыка.
Адзначаецца, што невядомы ці невядомыя ад імя “папулярнага скандальнага журналіста жоўтай прэсы” пішуць людзям у “Тэлеграме” з акаўнта @aktopiks, “адкуль перанакіроўваюць на @aleksjon_2”.
Кантакцёр сцвярджае, што працуе “на шэраг еўрапейскіх выданняў у якасці пазаштатнага журналіста”, збірае “інсайды” і піша “бамбічныя артыкулы для Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі і часткова для ЗША”.
У тэксце не згадваецца імя Ціханоўскага, аднак з кантэксту зразумела, што гаворка менавіта пра яго. Гаворыцца, што ён “адседзеў у Беларусі паводле палітычнага артыкула і цяпер прыехаў у Літву”, з’яўляецца “вельмі папулярным чалавекам у палітычнай сферы, раней ён быў блогерам і цяпер збіраецца запускаць свае блогі на тэрыторыі Літвы”.
“Мы, як журналісты, прагназуем, што навіны з ім яшчэ будуць папулярныя некалькі гадоў і ён можа даваць інсайдарскую інфармацыю, — адзначае кантакцёр (пры перакладзе на беларускую мову максімальна захаванае арыгінальнае напісанне). — Мы хочам быць аднымі з першых, хто будзе атрымліваць такую інфармацыю і хочам першымі пісаць бамбічныя артыкулы. Для гэтага нам патрэбен чалавек побач з ім. Мы б хацелі, каб ты трапіў у яго каманду. Мы табе будзем плаціць за гэта”.
Аўтары паведамлення заяўляюць, што ім “галоўнае пісаць пра яго крутыя навіны і мець магчымасць браць інтэрв’ю аднымі з першых”, а іх мэта нібыта заключаецца ў тым, каб “пра яго гаварыла ўся Еўропа”. “Мы максімальна імкнемся прынізіць Расію і Беларусь на сусветнай арэне, таму што яны толькі ствараюць пагрозу сваім тэрорам!” — адзначае кантакцёр.
Прэс-служба Ціханоўскай назвала гэтую сітуацыю правакацыяй і не выключыла іншых падобных дзеянняў.
Сяргей Ціханоўскі, вызвалены 21 чэрвеня пасля больш як пяці гадоў зняволення і фактычна гвалтоўна выштурхнуты з Беларусі, 1 ліпеня абвясціў, што збірае каманду для дасягнення “галоўнай мэты — дэмакратыі ў Беларусі”. Ён паабяцаў “нанесці бліжэйшы магутны ўдар па лукашызму і яго прапагандзе прыкладна праз тры тыдні”, для “першага ўдару” яму неабходна больш за 200 тыс. еўра.
Гл. таксама:
Абяцаны магутны ўдар па рэжыме. Ціханоўскі ставіць на карту сваю рэпутацыю (на рускай мове)

"Царства самай бессаромнай хлусні". Сяргей Ціханоўскі пра Беларусь, з якой яго вызвалілі
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства