Звязаная з кумам Пуціна кампанія з 2024 года паставіла ў Беларусь больш за 700 вагонаў грузаў з акупаваных частак Украіны — БРЦ

1 ліпеня, Позірк. Зарэгістраваная ў РФ кампанія “Фларанс”, звязаная з прарасійскім украінскім палітыкам і бізнесменам Віктарам Мядзведчуком, з 2024 года паставіла ў Беларусь больш за 700 вагонаў розных грузаў, вынікае з новага матэрыялу Беларускага расследавальніцкага цэнтра (БРЦ).
Згодна з дакументамі, да якіх атрымала доступ “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”, гэтыя грузы вывозяць з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны — адпаведных частак Данбаса (прамысловы рэгіён уключае Данецкую і часткова Луганскую вобласці), Запарожскай і Херсонскай абласцей. Адзначаецца, што грузы па чыгунцы перавозяцца ў РФ, а адтуль — у Беларусь.
Пераважна гэта была металічная і мінеральная сыравіна, напрыканцы 2024 года да іх дадаўся высокавугляродзісты від вугалю — антрацыт (9 вагонаў з ім у чацвёртым квартале даставілі для Скідальскага цукровага камбіната). Паводле інфармацыі расследавальнікаў, непасрэдна летась прыбыла 674 вагоны.
У першым квартале 2025 года беларускія прадпрыемствы пры пасярэдніцтве “Фларанс” атрымалі 30 вагонаў грузаў. 14 з іх — з рознымі сталёвымі вырабамі — прыняла ТДА “Металургічная кампанія Прамбудметал”. Грузы таксама атрымаў Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання (АЗТМ) і прадпрыемства “Гомельбудматэрыялы”.
Паводле інфармацыі расследавальнікаў, асноўныя беларускія спажыўцы тавараў, якія паступаюць праз “Фларанс”, — БелАЗ, АЗМТ і “Керамін”.
Звязаны з “Фларанс” Мядзведчук ва Украіне абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе. Неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі яго затрымала Служба бяспекі Украіны. У верасні таго ж года Кіеў аддаў Маскве бізнесмена і яшчэ 55 расійскіх ваеннапалонных, наўзамен вярнуўшы 215 сваіх вайскоўцаў.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з’яўляецца хросным бацькам дачкі Мядзведчука Дар’і (хросная маці — жонка намесніка старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрыя Мядзведзева Святлана Мядзведзева).
Украінскія журналісты з Slidstvo.Info і KibOrg, паводле інфармацыі БРЦ, высветлілі, што кампанія Мядзведчука вывозіла ўкраінскае збожжа ў 2023 годзе і на працягу 2024-га абслугоўвала крымскі тытанавы бізнэс.
Яшчэ ў траўні 2021 года журналісты высветлілі, што кампанія Мядзведчука супрацоўнічае з фірмамі аднаго з “кашалькоў” Аляксандра Лукашэнкі — саўладальніка “Брэміна-Груп” Мікалая Вараб’я, які знаходзіцца пад санкцыямі Еўрапейскага саюза. У лістападзе 2023 года Еўрапейскі суд у Люксембургу адмовіўся зняць санкцыі з Вараб’я і “Брэміна-Груп”.
У расследаванні падкрэсліваецца, што “краіна-акупант не мае права вывозіць прадукцыю або рэсурсы з акупаванай тэрыторыі”. Такія дзеянні могуць разглядацца як марадзёрства, паводле арт. 55 Гаагскай канвенцыі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першую палову 2025 года знізіўся на 14,6% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка