Лукашэнка спадзяецца на “збліжэнне і поўнафарматную супрацу” Беларусі і Канады

1 ліпеня, Позірк. Беларусы і канадцы берагуць свае “традыцыі і гісторыю”, “культурную і духоўную” спадчыну, заўсёды імкнуцца “захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць і права на самастойнае развіццё”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 1 ліпеня канадскі народ з нацыянальным святам — Днём Канады.
Віншавальнік, як вынікае з апублікаванага яго прэс-службай паслання, выказаў спадзеў на тое, што “неўзабаве надыдзе момант, калі абедзве краіны зноў стануць на шлях збліжэння і паўнафарматнай супрацы, які вынікае з агульных інтарэсаў абодвух народаў”.
Лукашэнка запрасіў канадцаў “наведаць гасцінную беларускую зямлю”.
Дэмакратычныя дзяржавы, у тым ліку Канада, не прызналі Лукашэнку легітымным прэзідэнтам пасля выбараў 2020 года. З таго часу палітык віншуе са святамі не ўлады, а народы гэтых краін.
Атава паслядоўна крытыкуе рэжым Лукашэнкі. Разам з партнёрамі яна не аднойчы сінхранізавала санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. У той жа час Канада падтрымлівае дэмакратычныя памкненні беларускага народа. Летась у лістападзе адбыўся першы раунд кансультацый канадскага ўрада і дэмакратычных сіл Беларусі.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першую палову 2025 года знізіўся на 14,6% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка