Грамадзяніна Беларусі затрымалі ў Літве за падробленае пасведчанне кіроўцы

1 ліпеня, Позірк. Літоўскія памежнікі 29 чэрвеня затрымалі 36-гадовага грамадзяніна Беларусі, які вяртаўся на радзіму праз пункт пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог).
Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы, мужчына быў адным з пасажыраў аўтобуса, які накіроўваўся з Каўнаса ў Мінск. Падчас праверкі дакументаў ён паказаў памежнікам беларускі пашпарт і дазвол на часовае пражыванне ў Літве.
“На просьбу прад’явіць дадатковы дакумент ён паказаў беларускае пасведчанне кіроўцы. Менавіта гэты дакумент выклікаў у супрацоўнікаў САДМ падазрэнні, — адзначае ведамства, не ўдакладняючы, навошта яго супрацоўнікам спатрэбілася правяраць якія-небудзь іншыя дакументы апрача пашпарта і пацвярджэння легальнасці знаходжання на літоўскай тэрыторыі. — Дбайна праверыўшы пасведчанне кіроўцы, выдадзенае ў ліпені 2024 года і сапраўднае цягам 10 гадоў, памежнікі высветлілі, што яно не з’яўляецца сапраўдным, таму што выраблена з парушэннем патрабаванняў да вытворчасці абароненых дакументаў”.
Паводле сцвярджэння САДМ, мужчына паведаміў, што працуе кіроўцам-дальнабойшчыкам у адной з літоўскіх кампаній. “Улетку 2024 года ў Беларусі ў яго былі канфіскаваныя правы кіроўцы за парушэнне Правілаў дарожнага руху (перасячэнне двайной суцэльнай лініі). Пасля гэтага, паводле яго слоў, з ім звязаўся невядомы чалавек, які прапанаваў за 500 еўра вырабіць новае пасведчанне кіроўцы. Праз некаторы час падроблены дакумент быў дастаўлены беларусу па пошце — менавіта ім ён і карыстаўся на гэты момант”, — гаворыцца ў паведамленні.
Вільнюскі памежны атрад САДМ “па факце падробкі або выкарыстання падробленага дакумента” пачаў дасудовае расследаванне, якое “курыруе пракурор другога аддзела крымінальнага пераследу пракуратуры Вільнюскай акругі”. Калі віна мужчыны будзе даказаная, яму прызначаць штраф, абмежаванне волі, арышт ці пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.
Памежная служба паведаміла, што грамадзянін Беларусі змешчаны ў ізалятар. Увечары 30 чэрвеня мелася было быць прынятае рашэнне пра далейшую меру стрымання, аднак падрабязнасцяў пакуль няма.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першую палову 2025 года знізіўся на 14,6% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка