У Польшчы працягваюць выяўляць замежнікаў, якія незаконна знаходзяцца ў краіне, у тым ліку беларусаў

30 чэрвеня, Позірк. Дзесяцярых замежных грамадзян затрымалі 26 чэрвеня супрацоўнікі Надвіслянскага памежнага атрада (дзейнічае ў трох ваяводствах у цэнтральнай частцы Польшчы).
Як паведамляецца на сайце пагранатрада, сярод затрыманых грамадзяне Беларусі, Казахстана, Малдовы, Пакістана, Расіі, Руанды і Украіны.
“Замежнікі, у прыватнасці, перавысілі дапушчальны тэрмін знаходжання або не мелі сапраўдных дакументаў, якія дазваляюць знаходжанне на тэрыторыі Польшчы, — гаворыцца ў паведамленні. — У выніку праведзеных адміністрацыйных дзеянняў у дачыненні да большасці замежнікаў былі распачатыя адміністрацыйныя вытворчасці, якія завяршыліся вынясеннем пастановы аб абавязацельстве вярнуцца [у свае краіны]”.
Адзначаецца, што дваіх раней асуджаных грамадзян Украіны даставілі на мяжу і перадалі ўкраінскаму боку.
На сайце атрада адзначаецца, што праверкі законнасці знаходжання замежнікаў на пастаяннай аснове праводзяцца на тэрыторыі трох ваяводстваў — Мазавецкага, Лодзінскага і Куяўска-Паморскага. Ад пачатку 2025 года ў гэтых рэгіёнах праведзена больш за 3.250 праверак, у выніку якіх затрымана каля 1.250 замежнікаў, якія “парушылі дзейныя правілы”.
Напрыканцы сакавіка польскае выданне Rzeczpospolita са спасылкай на даныя Памежнай аховы паведамляла, што за два месяцы 2025 года з Польшчы дэпартавана 240 грамадзян Беларусі, а за аналагічны перыяд 2024 года — 100.
Для тлумачэння прычыны павелічэння колькасці дэпартаваных, выданне прыводзіла словы неназванага супрацоўніка памежнага ведамства: “Масавая выдача гуманітарных віз практычна без якога-небудзь кантролю і праверкі павярнулася супраць нас. Цяпер мы пазбаўляемся тых, каму яны не належылі”.
Медыя нагадала, што спрашчэнне візавага рэжыму ўвялі пасля сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі ў 2020 годзе і рэпрэсій, якія разгарнуў у краіне рэжым Аляксандра Лукашэнкі. За чатыры гады візы атрымала 53 тыс. беларусаў.
“Аднак мелі месца злоўжыванні, напрыклад, да нас праніклі два агенты Мінска пад выдуманымі імёнамі, якія шпіёнілі за беларускай апазіцыяй. Летась выдачу віз пастрожылі (іх атрымалі ўсяго паўтысячы чалавек)”, — падкрэслівала выданне.

- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМУС рэкамендуе прыбываць на святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня загадзя — праз надгляд і абмежаванне руху (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Гомельскай вобласці сума страт на адну стратную арганізацыю вырасла ў 2,6 раза, у Магілёўскай — зменшылася на 1,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый па падатках вырасла за год амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 30 чэрвеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства