Пачынаецца суд над палітвязнем Максімам Урбановічам — братам добраахвотніка, які ваюе ва Украіне

27 чэрвеня, Позірк. У судзе Заводскага раёна Мінска 27 чэрвеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітвязня Максіма Урбановіча — малодшага брата байца палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніса Урбановіча, паведамляе тэлеканал “Белсат”.
Урбановіча абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Пры гэтым, як адзначаецца, у справе “ёсць яшчэ некалькі артыкулаў, але якія менавіта, пакуль невядома”.
Пра затрыманне мужчыны стала вядома 2 красавіка. Адзначалася, што кватэру, у якой Максім Урбановіч пражываў са сваёй дзяўчынай, пасля ператрусу апячаталі. Спачатку Урбановіча ўтрымлівалі ў следчым ізалятары КДБ, а затым перавялі ў СІЗА № 1 у Калядзічах (Мінскі раён).
Паведамлялася, што ён даўно не падтрымлівае стасункаў з ваюючым ва Украіне братам, не меў зносіны з ім мінімум два гады.
Увесну 2024 года Максіма Урбановіча ўжо затрымлівалі. Тады ён вызваліўся 26 сакавіка пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачванні ў “дробным хуліганстве”. Праваабаронцы заяўлялі, што мужчына быў “моцна збіты” і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ.
Грамадскі актывіст Дзяніс Урбановіч некаторы час узначальваў арганізацыю “Малады фронт”. Гэта заснаваны ў 1997 годзе апазіцыйны рух, які ў жніўні 2022-га ўлады ў Мінску прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем” (ніколі не быў зарэгістраваны ў Беларусі).
У чэрвені 2020 года і сакавіку — красавіку 2021-га ён адбываў 15-сутачны арышт. У жніўні 2021 года Урбановіча затрымлівалі ў Нароўлі (Гомельская вобласць), падазравалі ў “арганізацыі масавых беспарадкаў” у Мазыры ў жніўні 2020-га.
Праз рызыку зазнаць крымінальны пераслед Дзяніс Урбановіч напрыканцы 2021 года нелегальна выехаў ва Украіну, пасля далучыўся да палка Каліноўскага. У траўні 2022 года быў цяжка кантужаны, у студзені 2023-га атрымаў раненні.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі другі месяц запар зніжаецца колькасць занятых у эканоміцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка